Тhe heat is not bearable!Спякота – нельга вытрываць!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ШАПІ́ЦЬКА Ларыса Яфімаўна (6.1.1938—2.7.1979),
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1974). Скончыла Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1963). Першыя фільмы «Спякота» (1963, прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Карлавых Варах, 1964) і «Крылы» (1966) выявілі яе аўтарскі почырк — цікавасць да чалавека ў экстрэмальнай, крызіснай сітуацыі, фактурнасць выяўл. рашэнняў. Арыгінальнасцю драматург. прынцыпаў адзначана стужка «Ты і я» (1972). У фільме «Узыходжанне» паводле аповесці В.Быкава «Сотнікаў» (1977, гал. прэмія і прэмія Міжнар. асацыяцыі кінапрэсы на Міжнар. кінафестывалі ў Зах. Берліне) на ваен. матэрыяле даследавала тэму прызначэння чалавека, яго духоўных магчымасцей. Зняла фільмы тэлевізійны «А трынаццатай гадзіне» і кароткаметражны «Радзіма электрычнасці» (абодва 1968). Пра яе мастацтва зняты дакумент. фільм «Ларыса» (1980, рэж. Э.Клімаў). Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
skwar, ~u
м. спёка, спякота, гарачыня
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Вад ’спякота’ (Гарэц.), ва́дны ’спякотны’ (Яруш.), ва́дна ’нясцерпна ад спёкі’ (Гарэц.), ва́дліва ’горача, спякотна’ (Бяльк.). Гл. авад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пекані́на (пікані́на) ’спякота, гарачыня’ (міёр., Нар. словатв.) — утварэнне з суф. ‑анін‑а з адцягненым, злёгку экспрэсным значэннем ад пе́кці ’пячы’.