Прала́за ’пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга’ (ТСБМ). Рус. прола́за ’тс’. Дэрыват ад пралазіць < лазіць. Семантыка аналагічная пройда, прайдоха і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

artful [ˈɑ:tfl] adj.

1. хі́тры; спры́тны;

an artful person спрытню́га

2. до́бры, зру́чны ў карыста́нні (пра рэчы, прадметы)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ancymonek

м. жарт. спрытнюга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

spryciarz

м. спрытнюга, спрытны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прала́за, ‑ы, м. і ж.

Разм. Пранырлівы чалавек, прайдзісвет, спрытнюга. — Ну і пралаза гэты Чыкілёнак, — дадаў стары. Чыгрынаў. — Мяне абазвалі пралазай, ад мяне адвярнуліся некаторыя з тых, хто былі нават лепшымі сябрамі, калі я быў у прафкоме. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шту́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да штука (у 2–4 знач.). — На, Сымоне, маеш штучку! Грай здаровы! — дзед сказаў. Колас. Вярталася.. жаданне — побач з сур’ёзнаю справай выкінуць нейкую штучку. Брыль.

•••

Тонкая штучка — хітрун, спрытнюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

cwaniak

м. экспр. хітрун, спрытнюга, прайдоха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Манта́ч ’хлус, марнатравец’, манта́чыць ’марнатравіць’, ’падманваць’ (ТСБМ, Нас., КЭС, лаг.), манты́чыць ’транжырыць’ (Нар. Гом.). З польск. mantaczспрытнюга, махляр, круцель, хлус’, якое з matacz ’тс’. Устаўное ‑н‑ з’явілася пад уплывам пачатковага насавога м‑ або пры ад’ідэацыі франц. menteur ’хлус’ (Варш. сл., 2, 876).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фо́куснік,

1. Той, хто паказвае фокусы ​2 (у 1 знач.). На эстрадзе выступіў фокуснік.

2. перан. Разм. Чалавек, здольны да хітрыкаў, махлярства; спрытнюга. [Сяргей:] — Пакажыце мне таго фокусніка, што так лоўка хлусіць вам. Калі ён мяне бачыў у тым цягніку, дык як жа я мог знікнуць. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

operator [ˈɒpəreɪtə] n.

1. апера́тар (у розных знач.);

a computer operator апера́тар ЭВМ

2. тэлефані́ст, сувязі́ст; тэлефані́стка, сувязі́стка

3. улада́льнік, кіраўні́к (прадпрые́мства);

a smooth/slick operator infml ло́ўкі дзяло́к, спрытню́га

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)