fdern II vi спружы́ніць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пру́гліцьспружыніць’ (ТС). Да пруг, пругло (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Распры́жыцца ’узнервавацца, раззлавацца’ (Сцяшк.). Як пераноснае хутчэй за ўсё звязана з пры́жыць ’падскокваць, спружыніць’, гл. прыжкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́жкі ’які здольны скакаць’ (ТС). Да пры́гаць (гл.); сюды ж вытворнае ад яго пры́жыцьспружыніць’ (там жа), хаця адносіны паміж імі могуць быць і адваротнымі (што, праўда, не падаецца абавязковым).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бату́т

(фр. batoude, ад іт. battuta = літар. удар)

гімнастычны снарад для скачкоў у выглядзе нацягнутай гарызантальна капронавай або металічнай сеткі, якая спружыніць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

спружы́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; незак. і (рэдка) зак.

Тое, што і спружыніць. Хай спружыняцца мускулаў пасмы, апранаецца зірк твой сталлю. Дубоўка. Жывёліна, нібы адчуўшы падтрымку, спружынілася, ірванулася ўперад, учапілася пярэднімі нагамі за купіну, .. падцягнула заднія ногі, яшчэ раз ірванулася ўперад, выкарабкалася з багны. Ставер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыса́к, ‑а, м.

Пародзісты рысісты конь. Алесь успомніў, як у маленстве любіў сесці на добрага рысака ды прамчаць наўскач па сяле, усім людзям на дзіва. Ваданосаў. У тых нейкія цяжкавозы, а ў нашых вараныя рысакі, адзін у адзін, ногі, што вытачаныя, і ўся конская постаць аж спружыніць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патанчэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Стаць тонкім, танчэйшым. Алесь ішоў, моцна ставячы ногі, сук неўзабаве патанчэў і пачаў спружыніць пад нагамі, даводзілася балансаваць. Караткевіч. Скура на твары нібы патанчэла, і праз яе праступалі нездаровыя чырвоныя плямы. Карпаў. Памералі, дык у бацькі шыя ўдвая патаўсцела, а ў сына ўдвая патанчэла. Якімовіч. Мікола адчуў, што .. [Таня] зблажэла і патанчэла. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гаць, ‑і, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца. Падводная гаць з жэрдак і палак спружыніць пад нагамі. В. Вольскі.

2. Плаціна, якую ставяць, каб павысіць узровень вады ў рацэ; запруда. Расшумелася паводка, І прарвала рэчка гаць. Астрэйка. Яны ўдваіх, сынок і маці, З двара ідуць у бок ракі На зыбкі мосцік міма гаці, Дзе разрасліся хмызнякі. Колас.

•••

Хоць гаць гаці каго-чаго гл. гаціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спружы́ністы, ‑ая, ‑ае.

1. Са спружынамі, зроблены на спружынах. [Ігнась] ляжаў на мяккай спружыністай канапе. Мурашка.

2. Пругкі, як спружына; здольны спружыніць. З гадзіну паваляліся [шафёры] па спружыністым цёплым дзірване. І зноў у дарогу. Б. Стральцоў. // Моцны, пругкі (пра рухі). Уся .. ладна збітая постаць [Куранёва] у цёмнай куртцы на «маланках» і запраўленых у боты чорных штанах была спружыністая, імклівая. Хадкевіч. Адным кароткім спружыністым рухам .. [вугор], як змяя, выслізне з вашых рук — і толькі яго і бачылі. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)