спе́ласць, -і, ж.

1. гл. спелы.

2. перан. Высокая ступень чаго-н., дасканаласць; сталасць.

Сапраўдная творчая спеласць прыйшла значна пазней.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

luscious [ˈlʌʃəs] adj.

1. сакаві́ты; сало́дкі; спе́лы;

a luscious peach спе́лы пе́рсік

2. infml сексуа́льна прыва́бная (пра жанчыну)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

спяле́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. спелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наліўны́, -а́я, -о́е.

1. Які прыстасаваны для перавозкі вадкіх грузаў без тары.

Наліўное судна.

2. Які прыводзіцца ў рух вадою, што падае зверху (спец.).

Наліўное вадзяное кола.

3. Поўны сокаў, спелы (пра плады).

Наліўныя яблыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полузре́лый напаўспе́лы; (почти зрелый) ама́ль спе́лы; (несколько зрелый) спелава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pflückreif a спе́лы (аб пладах)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шчы́глік, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да шчыгол. Спелы яблык блішчыць на прыпёку, Смелы шчыглік пяе пра жыццё — не пра смерць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лускане́цспелы арэх’ (Юрч., карэліц., Сцяшк. Сл.). Да лузга́н, лузгане́ц (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

созре́вший

1. спе́лы, вы́спелы;

2. перен. (о возрасте) ста́лы; (взрослый) даро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ВІСЛАПЛО́ДНІК (Cremocarpium),

двухсямянка, плод сасудзістых раслін, відазмененая каробачка (схізакарпій). Характэрны для раслін сям. сельдэрэевых і некаторых араліевых. Складаецца з двух аднанасенных сухіх паўплодзікаў (мерыкарпіяў), якія не раскрываюцца. Развіваецца з двухгнездавой завязі, спелы распадаецца падоўжна на 2 палавінкі (адпавядаюць двум пладалісцікам завязі), якія вісяць на расшчэпленым напалам стрыжаньку (карпафоры), што прадаўжаецца ў пладаножку.

т. 4, с. 196

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)