Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
zustátten:
~ kómmen* быць дарэ́чы, спатрэ́біцца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пона́добитьсясов.спатрэ́біцца; (стать нужным) стаць (быць) патрэ́бным.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прыго́дны, -ая, -ае.
Які можа спатрэбіцца для чаго-н.; здатны да чаго-н.; прыдатны для выкарыстання.
П. для вайсковай службы.
Прыгодная для апрацоўкі зямля.
|| наз.прыго́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел.пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатися ’здарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл.*prigoditi (sę) < *goditi (sę) (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус.пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв.пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг.дыял.прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш.přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац.prihodiť ’тс’, рус.дыял.пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал.пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр.пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыспі́чыць ’абавязкова спатрэбіцца; вельмі захацецца’ (ТСБМ; мядз., Сл. ПЗБ), ’прыспешыць, давесці да мяжы’ (Др.-Падб.). Рус.приспи́чить ’абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца’, укр.приспі́чити ’тс’. Паводле Праабражэнскага (2, 126), ад спица, *спичитъ ’калоць’. Гл. яшчэ Фасмер, 3, 366; ЕСУМ, 4, 577 (украінскае слова лічыцца запазычаннем з рускай). Гл. спіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абрэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Абрэзаны край, беражок.
Кніга з зялёным абрэзам.
2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.
Страляць з абрэза.
◊
У абрэз (разм.) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.
Грошай у а.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
nadać się
зак. падысці, спатрэбіцца; прыдацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
прыспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.
1. Надысці, настаць (пра час, справу, патрэбу).
Прыспела чарга.
2.безас. Абавязкова спатрэбіцца, вельмі захацецца (разм.).
Што табе так прыспела з гэтай паездкай?
3. З’явіцца ў патрэбны момант; паспець, не спазніцца (разм.).
П. на паратунак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
запа́с, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Тое, што назапашана, сабрана для чаго-н.; тое, што маецца для скарыстання.
Харчовыя запасы.
Запасы паліва.
Непарушны з.
З. ведаў (перан.). У з. або на з. (на выпадак, калі спатрэбіцца). У нас яшчэ ёсць многа часу ў запасе (маецца ў нашым распараджэнні).
2. Загнуты за шво лішак тканіны, які пакідаюць на выпадак, калі спатрэбіцца павялічыць у шырыню або даўжыню якую-н. частку адзення.
Сукенка з запасам.
3. Катэгорыя грамадзян, якія прайшлі вайсковую службу і прызываюцца зноў у войска ў выпадку неабходнасці.
Перавесці ў з.
Прызваць з.
|| прым.запасны́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).
З. выхад.
З. ігрок.
З. полк.
Прызыў запасных (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)