По́вяс, повес ’пояс; спавівач’ (Федар., Сл. ПЗБ). Да пояс (гл.); паводле Карскага (1, 303), замена j > в мае нефанетычны характар і, відаць, не звязана з уплывам вязаць. Параўн., аднак, повяска ’тонкая жардзіна, з дапамогай якой прымацоўваецца да страхі рад саломы’ (Жыв. сл.) < повязка, гл. повязь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паво́йнік1 ’жгут з тонкіх галін, накшталт перавясла, якім замацоўваюць бярвенне плыта’ (ТСБМ). Да віць. Сюды ж павіва́нка ’пуга, звітая з дзвюх столак і абвітая тонкай вяроўкай’ (Нар. сл.).

Паво́йнік2 ’даўні жаночы галаўны ўбор; намітка’ (ТСБМ), ’чэпчык’ (Мат. Гом.). Рус. пово́йник, пово́й ’тс’, серб.-харв. по̀во̄ј ’пялёнкі; спавівач’. Да віць з іншай ступенню агаласоўкі галосных (гл. Траўтман, 346; Фасмер, 3, 294).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мату́з, матузок, мату́зка, матузы́, мотуз, мотузо́к, моту́зье, матузы́ ’вяровачка, вяроўка, шнурок, вузкая палоска тканіны для завязкі, гашнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сцяшк., Мядзв., Бір. дыс., Бяльк., Шн. 3, Чач., Шат., Грыг., Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’моцна звязаны вузел’ (Нас., навагр., КЭС), ’спавівач’ (хойн., Шатал.), ’завязка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), бар. матузні́ца ’лямка’ (Сл. ПЗБ), ’плеценыя льняныя ці пачэсныя шнуркі, якімі набіраюць малюнак на аснове пры закладанай тэхніцы ткання’ (слуц., КЭС), ’невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку’ (бяроз., Шатал.); ’канцы асновы пасля датыкання кроснаў’ (Мат. Гом.), драг. у мотузы ’тканне ў перабор’ (Уладз.). Укр. мо́туз, моту́ззя, моту́зка, мотузо́к, мотовʼя́з, рус. мото́уз, мотоу́з, мото́ус, мотоу́с, моту́з, мота́уз, польск. motowąz, motwąz, чэш. motovouz, motouz, славац. motúz, славен. motvȍz, motóz, серб.-харв. ма̀тузица, мотуз. Прасл. лексема motovǫzъ складаецца з асноў mot‑ (< motati) і (v)ǫz‑, ‑ęz‑ (< vezati). Сюды ж матузя́нка ’посцілка з матузоў’ (ТС). Гл. Міклашыч, 203; Фасмер, 2, 664; Бонк, JP, 28, 15; Махэк₂, 375; Бязлай, 2, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́яс1, пая́с, по́іс, по́ес ’рэмень, шнур і пад., якімі падпяразваюць адзежу на таліі’, ’паясніца, талія’, ’што-небудзь разморанае паласой’, ’брус паміж кроквамі ці слупамі’, ’гарызантальныя планкі ў раме кроснаў’, ’спавівач’ (ТСБМ, Бес., Сцяшк. Сл., Уладз., Шушк., Інстр. 1, Тарн., Маш., П. С., Касп., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Бяльк.), ’паясніца’ (жлоб., Мат. Гом.; ТС), петрык. ’падбрушнік’, талач.спавівач’, свісл. ’папярочная планка ў лаве’; лун. ’папярочная планка ў кроквах’ (Шатал.), ’вянок у калодзежным зрубе’, поесні́ца ’пояс ў штанах’, поесо́к ’выступ, карніз’ (ТС), ст.-бел. поясъ, поѣс, поесокъ, поясок ’рэмень, шнур’, ’паясніца, талія’, укр. по́яс, рус. по́яс, польск. pas, в.-луж., н.-луж. pas, чэш., славац. pás, славен. pojâs, серб.-харв. по̏јас, па̑с, pȃs, балг. по́яс, ст.-слав. поꙗсъ. Да прасл. *po‑jasъ, якое з’яўляецца адваротным дэрыватам ад *po‑jasati (< і.-е. *jōs‑ ’падпаясаць’ ’апаясаць’; літ. júosti ’апаясваць’, júosta ’пояс’, лат. júôsta ’пояс’, juôzt ’апаясваць’, грэч. ζῶμα ’пояс’, авест. yāsta‑ ’адперазаны’), дзе *ро‑ — дээтымалагізаваны прэфікс (ESSJ, 1, 187), гл. па‑, параўн. бел. апаясаць ’падперазаць’, і *jasati, адкуль ц.-слав. ꙗсало ’пояс’ (Фасмер, 3, 351; Глухак, 429), сюды ж по́вяс, по́вес (гл.).

По́яс2 ’вясёлка’ (іван., стол., ДАБМ, камент., 901–902), пая́с (брасл., шарк., ДАБМ, камент., 901–902), бо́жы паяс ’тс’ (брасл., там жа), укр. бо́жій по́йас, по́йас Бо́жойі матери, балг. поя́с, го́сподʼов по́яс, богородичен пояс, макед. појас, славен. svete Marije pȃsес, серб.-харв. bȏzji pasȉć, božji pȃs, hožji pojas, Marijin pas. Пра геаграфію распаўсюджання значэння по́яс ’вясёлка’ гл. Талстой, ОЛА, Исследов., 1974, 35–38. По́яс ’вясёлка’ на Браслаўшчыне лічаць славянскай калькай літоўска-латышскай назвы, параўн. літ. dievo juosta (літаральна ’божы пояс’), malonės juosta (літаральна ’добры пояс’), лат. dieva josta. Непакупны (Связи, 64–66), насуперак Талстому, палеска-паўночнаславянскую лексіка-семантычную ізаглосу адмяжоўвае ад літоўска-латышскай і лічыць іх прыкладам незалежнага семантычнага развіцця агульнай балта-славянскай лексемы (семантычная універсалія, параўн. франц. дыял. ceinture ’вясёлка’, літаральна — ’пояс’). Лічыцца, што асновай метафары ’пояс’ — ’вясёлка’ разам з формай пояса мог паслужыць звычай насіць шматколерныя паясы ў Латвіі, Літве і Балгарыі (Непакупны, тамсама; Чэкман, Baltistica, 8, 2, 155). Мяркуецца, што існаваў агульны міф на балта-славяна-грэчаскай і заходнееўрапейскай тэрыторыі, у якім вясёлка выступала ў якасці пояса жаночага бажаства (Алінеі, Зб. Івічу, 78).

По́яс3 ’Млечны Шлях’ (Мат. Гом.). Такая назва існуе і ў іншых народаў, параўн. рус. дыял. по́яс ’тс’, лац. Caeli Cingulum ’нябесны пояс’ і лагічна выцякае з гаспадарчай дзейнасці і побытавых рэалій гэтых народаў. У назве по́яс адлюстроўваецца форма Млечнага Шляху, які ўяўляе сабой серабрыстую туманную паласу, што апаясвае нябесную сферу (Карпенка, Назв., 14–23). Пра іншыя назвы і геаграфію іх распаўсюджання гл. таксама Гладышова, Wiedza, 77–89; Купішэўскі, Słown., 106.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)