ко́ўзаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

1. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.).

Ногі коўзаюць па мокрым бервяне.

2. Вадзіць, соўгаць па якой-н. паверхні.

К. анучай па падлозе.

|| наз. ко́ўзанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hmpeln

viу́таргава) маха́ць, со́ўгаць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Саўгуны́ ’бліны’ (Жд. 2), саўга́ч ’блін’ (Сцяшк. Сл.). Да соўгаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саўлы́га ’грубы чалавек’ (Мат. Маг.). Відаць, з шалы́га ’махляр’ (Нас.) (гл.) пад уплывам соўгаць(ца).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́ўганне ср., разг.

1. дви́гание, передвига́ние;

2. возня́ ж.;

3. сова́ние, ты́канье;

1-3 см. со́ўгаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Тое, што і коўзацца (у 1 знач.); слізгаць. Боты коўзалі па размяклых камяках зямлі. Быкаў. // Вадзіць, соўгаць па якой‑н. паверхні. Ляксей, пачуўшы перасцерагальны голас Данькі, пачаў коўзаць па падлозе нагамі. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Саўге́ль ’коўзкае месца, каток’ (Касп., Яшк.), выкл. ’пра ссоўванне’ (Янк. БП), саўгу́нь ’тс’ (Нар. лекс.). Дэрываты ад соўгаць(ца) з суф. ‑ель, ‑унь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

powłóczyć

незак. валачыць, цягаць; соўгаць;

powłóczyć nogami — валачыць ногі, шорхаць нагамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Саўга́цца ’катацца на льдзе, коўзацца’ (Касп.), саўгану́ць ’пасунуць, перасунуць’ (КЭС), са́вгаты ’глытаць, дзяўбці’ (Клім., Сл. Брэс.), саўгну́ць ’тыкнуць з сілай’ (Клім.), саўка́цца ’швэндацца’ (Мат. Гом.). Гл. соўгаць, соўкаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суля́ць ’соваць, соўгаць’, сулену́цъ ’сунуць’ (ТС), укр. дыял. суля́ти ’моцна штурхаць’, рус. дыял. суля́ть ’соваць, штурхаць, соўгаць’, суля́ться ’штурхацца’, польск. sulać ’мяць, мясіць, сціскаць’, серб.-харв. су́љати ’бухаць, шугаць (пра полымя, дым)’, ’корпаць (кіём)’. Патабня (РФВ, 7, 66) набліжаў да сунуць, соваць (гл.) з не зусім ясным па паходжанні ‑л‑. Відавочна, звязана з сула, вуліца, гл. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 473. Варбат (Этим. иссл., 1981, 88) мяркуе пра запазычанне рускага дзеяслова з польскай мовы, дзе дзеяслоў выводзіцца ад sulka ’шарык з цеста’ (< с.-н.-ням. schulle, сучаснае scholle ’камяк, глыба’), што няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)