воня́ть несов., разг. (дурно пахнуть) смярдзе́ць; (распространять вонь) смуро́дзіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Па́хцісмярдзець’ (раг., Сл. ПЗБ). Да пах (гл.). Аб суфіксе ‑ці (замест ‑ны) гл. Карскі 2–3, 276–279.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трантлі́вы ’смярдзючы’ (паст., Сл. ПЗБ). Няясна; магчыма, на базе адаптацыі польск. trącićсмярдзець’ (гл. труціць) або літ. tranė́ti ’старэць’, trenė́ti ’буцвець’, адносна апошніх гл. Смачынскі, 686.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тхаць ‘дыхаць, веяць, павяваць’ (ТСБМ., Нас., Байк. і Некр., Нар. Гом., Др.-Падб., Гарэц.), ‘несці, пахнуць, смярдзець’ (Сцяшк. Сл., Гарэц., ТСБМ), сюды ж тханне ‘папіханне’ (Юрч. Мудр.). Гл. тхнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

stänkern vi разм.

1) дрэ́нна па́хнуць, смярдзе́ць

2) учыня́ць зва́дкі (gegen A – супраць каго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

stink2 [stɪŋk] v. (stank, stunk) infml

1. (of) смярдзе́ць

2. быць невыно́сна ке́пскім;

This book stinks. Гэта паршывая кніга.

the whole business stinks to heaven уся́ гэ́та спра́ва па́хне дрэ́нным

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

reek2 [ri:k] v.

1. (of) дрэ́нна па́хнуць; смярдзе́ць; смуро́дзіць (чым-н.);

His clothes reeked of tobacco. Яго вопратка прапахла тытунём.

2. аддава́ць, папа́хваць (перан.);

The whole business reeks of dishonesty. Уся справа папахвае несумленнасцю.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Тронт ‘непрыемны пах, смурод’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж транлівы ‘смярдзючы’, гл. Аўтары Сл. ПЗБ (5, 125) звязваюць з польск. trąd ‘праказа’, што малаверагодна. Утворана ад польскага дзеяслова trącić ‘патыхаць, тхнуць, смярдзець’ ці хутчэй непасрэдна ад запазычанага тронціць1, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рази́тьII несов., безл. (о дурном, сильном запахе), прост. смярдзе́ць; дава́ць у нос; патыха́ць;

от него́ рази́т лу́ком ад яго́ смярдзі́ць (дае́ ў нос, патыха́е) цыбу́ляй.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дыхце́ць1 ’пахнуць’ (БРС, Сл. паўн.-зах.), ’смярдзець’ (Сл. паўн.-зах.). Паходзіць з прасл. *dyxъtěti (дзеяслоў з экспрэсіўнай суфіксацыяй ‑ъtěti, роднасны *dyxati ’дыхаць’). Параўн. укр. дихті́ти, чэш. dychtěti, балг. дихтя́ (агляд форм у Трубачова, Эт. сл., 5, 200).

Дыхце́ць2 ’уздувацца; няшчыльна прылягаць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. мяркуе, што гэта запазычанне з літ. diktė́ti ’набракаць, набрыньваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)