Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
łzowy
łzow|y
анат.слёзны;
gruczoły ~e — слёзныя залозы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
łzawy
1.слёзны;
2. слязлівы, плаксівы; сентыментальны;
łzawy film — (слязлівы) сентыментальны фільм
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
эпіка́нтус
(ад эпі- + гр. kanthos = унутраны вугал вока)
асобая складка ля ўнутранага вугла вока, якая ўтворана скурай верхняга павека і прыкрывае слёзны бугарок; характэрна для мангалоіднай расы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плач ’праліванне слёз ад болю, гора, жаху і гукі, якія суправаджаюць гэта’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС, Бяльк.), са плачо́м плачучы’ (бялын., Янк. 3.), пла́чма плакаць ’плакаць, памнажаючы слёзы ўвесь час’ (Нас.), плачлі́вы ’слёзны’, ’слязлівы’; укр.плач, рус.плач ’плач’, польск.płacz, в.-луж.płač, н.-луж.płac, чэш.pláč, славац.plač ’тс’, славен.plàč ’плач’, серб.-харв.пла̏ч, макед., балг.плач, ст.-слав.плачь ’плач’. Прасл.*plačь < *plak‑jь ад *plakati > пла́каць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́КА,
орган зроку ў чалавека, пазваночных жывёл і многіх беспазваночных (членістаногія, галаваногія малюскі). У чалавека і пазваночных складаецца з вочнага яблыка, перыферычнага аддзела зрокавага аналізатара, які зрокавым нервам злучаны з мозгам, з ахоўных дапаможных органаў (вокарухальныя мышцы, арбіта, павекі, у наземных пазваночных таксама слёзны апарат). Сценка вочнага яблыка мае 3 абалонкі: склеру, якая ў пярэдняй частцы празрыстая (рагавіца), сярэднюю (складаецца з радужнай абалонкі, або радужкі, раснічнага цела і ўласна сасудзістай абалонкі) і сятчаткі. Жоўтая пляма, што знаходзіцца ў цэнтры сятчаткі, забяспечвае дыферэнцыраваны каляровы зрок, перыферыя сятчаткі — чорна-белы. Збоку ад жоўтай плямы выхад зрокавага нерва ўтварае сляпую пляму, дзе няма фотарэцэптараў. Поласць вока запоўнена святлопраламляльнымі асяроддзямі: хрусталікам, шклопадобным целам, унутрывочнай вадкасцю. Праз адтуліну ў радужнай абалонцы (зрэнку) прамяні святла ўваходзяць у вока і, праламляючыся на паверхні вочнага яблыка, у рагавіцы, хрусталіку і шклопадобным целе, сыходзяцца на сятчатцы, утвараючы на ёй адлюстраванне бачнага прадмета. Некаторыя прасцейшыя (напр., жгуцікавыя) маюць святлоадчувальную пляму — вочка; у многіх чарвей і ўсіх членістаногіх акрамя простых вочак развіваюцца парныя вочы, у многіх членістаногіх — фасетачныя.