słynąć

незак. быць вядомым, славіцца;

słynąć z dobrej kuchni — славіцца добрай кухняй (добрымі стравамі);

słynąć z wyrobów koronkarskich — славіцца карункавымі вырабамі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

знясла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.

Зняславіць, зганьбіць сябе. Трэба старацца для .. [гасцей], не зняславіцца! Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́славіцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.

Разм. Стаць вядомым у якасці каго‑н.; праславіцца. Ён выславіўся як актывіст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слы́нуць ‘лічыцца, славіцца, быць вядомым’ (Нас., Байк. і Некр.), ст.-бел. слынутиславіцца’ (Ст.-бел. лексікон); сюды ж слынь ‘пагалоска, чутка’ (Ласт.). Укр. сли́нути, польск. słynąć, чэш. slynouti ‘тс’. Паводле Слаўскага (SP, 1, 45), прасл. *slynǫti‑ дэрыват з суф. ‑nǫ‑ ад прасл. *sluti, гл. слуць, слыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сла́віць, сла́віцца ‘мець славу, шырокую вядомасць у якіх-небудзь адносінах; усхвалявацца, праслаўляцца, ушаноўвацца’. Гл. слава.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абнясла́віцца, ‑слаўлюся, ‑славішся, ‑славіцца; зак.

Набыць дрэнную славу, нядобрую рэпутацыю. [Дзімін:] — І не ўздумай сваіх новых тэорый прапаведаваць. Абняславішся як невук. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіні́на, ‑ы, ж.

Свіное мяса як ежа. — Здаўна наш, край славіцца лясамі, а лясы — звярамі. Скажу вам, дзеткі, што няма мяса лепш за свініну. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слыць ‘быць вядомым; лічыцца знаным, славіцца’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. смути ‘лічыцца, называцца’ (Ст.-бел. лексікон). Параўн. укр. сли́тиславіцца’, рус. слыть ‘тс’, стараж.-рус. слути ‘звацца’, ст.-польск. słuć, чэш. slouti, славац. sluť ‘тс’, славен. slútiславіцца’, серб.-харв. слу́тити ‘прадчуваць, здагадвацца’, макед. слути ‘тс’, ст.-слав. слоути ‘выразна гаварыць, агалашаць’. Прасл. *sluti роднаснае лат. sluvêt ‘слыць’, slūt ‘зрабіцца вядомым’, ст.-в.-ням. hlût ‘гучны’, ірл. clunim ‘чую’, лац. clueō, cluēre ‘называцца; быць слаўным’, грэч. λκέω ‘слаўлю, усхваляю’, ст.-інд. śrų́tḥ ‘слых, вуха, слуханне’, да і.-е. kʼléu̯ ‘чуць’; гл. Траўтман, 307; Мюленбах-Эндзелін, 3, 942–943; Майргофер, 3, 372–374; Фасмер, 3, 680 з іншай літ-рай; Махэк₂, 557; Скок, 3, 289–290; Глухак, 564 (лічаць сербска-харвацкае слова вытворным ад *slutъ ‘хто слухае’); Бязлай, 3, 267–268; Борысь, 557–558; ЕСУМ, 5, 301. Далей гл. слава, слова, з якімі яно звязана чаргаваннем галосных.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бо́нза, ‑ы, м.

1. Будыйскі свяшчэннік і манах у Японіі і Кітаі. І з мармуру, і з бронзы, Каб славіцца ў вяках, Стаялі хмура бонзы З нагайкамі ў руках. Гаўрусёў.

2. Пагард. Пра надзьмутага ганарыстага чыноўніка.

[Яп. bond-zu — добры настаўнік.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

до́блесны, ‑ая, ‑ае.

Высок. Які славіцца подзвігамі; адважны, мужны, геройскі. Доблесная армія. □ Навекі слава доблесным салдатам, Што пераможна йшлі за свой народ. Панчанка. // Поўны доблесці. Доблесны подзвіг. // Самаадданы, накіраваны на дасягненне якой‑н. высокай мэты. Доблесная праца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)