Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
temple
I[ˈtempəl]
n.
сьвяты́ня f., храм -а m.
II[ˈtempəl]
n.
скроньf.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
вісо́к, ‑ска, м.
Тое, што і скронь. Вузкая.. пасма чорных валасоў, выбіўшыся з-пад шапкі, прыліпла каля правага віска.Кулакоўскі.[Гарлахвацкі:] А старасць не жджэ. Яна, подлая, памаленьку, нячутна падкрадваецца. Вунь і ў вас ужо серабро на вісках. [Чарнавус:] Ёсць-такі.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
накаса́цца, ‑аецца; зак.
Разм. Не ў час або нечакана з’явіцца, сустрэцца каму‑н.; надарыцца. Бяда накасалася. □ Раптам Яўген Іванавіч падхапіўся з крэсла, рукою памацаў скронь. І трэба ж якраз накасацца начальніку цэха Кісялёву са сваімі праблемамі.Мыслівец.[Дзядок:] — Ці праўда гэта, ці мо сон накасаўся!Лукша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свінча́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
1. Злітак свінцу, які выкарыстоўваецца ў бітах, або як зброя ў кулачнай бойцы. Ён [Рагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім захаванай у руцэ свінчаткай моцна выцяў Галембу ў скронь.Асіпенка.
2. Свінцовае грузіла на рыбалоўнай сетцы.
3. Нагайка з уплеценым куском свінцу на канцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь.Асіпенка.Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы.Шамякін.// Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
афарбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Пакрыць або насыціць фарбай, чым‑н. фарбуючым. Афарбаваць дах. Афарбаваць тканіну. □ Лукаш асеў, і кроў яму афарбавала скронь.Танк.
2. Надаць які‑н. колер. Афарбаваць шчокі румянцам. □ Усход сонца афарбаваў акно спальні Крушынскага.Бядуля.А з-за лесу выплыў вялізны-вялізны месяц і адразу ўсё афарбаваў у жоўты колер.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сухо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Хворы на сухоты. Стаяў мокры, відаць, сухотны, італьянец, прадаваў з латка гіпсавых напалеонаў.Караткевіч./узнач.наз.сухо́тны, ‑ага, м.; сухо́тная, ‑ай, ж.Вясна для сухотных — не радасць, Вясна для сухотных — праверка.Жычка.
2. Такі, што бывае пры сухотах. Сухотны кашаль. □ Дзве слязінкі ўпалі На матчыну скронь, На сухотнае ўпалі аблічча...Трус.Твар вельмі бледны, малочна-белы, толькі на скулах ружавеюць дзве плямы сухотнага румянцу.Мікуліч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схіл, ‑у, м.
1. Нахіленая паверхня чаго‑н.; пакаты спуск. Схіл узвышша. Схіл даху. □ Па крутых схілах рова калісьці рос каржакаваты альшэўнік.Асіпенка.На гару ўзышоў Андрэй пясчанай дарожкай праз малады густы сасоннік, які вырас на схілах за час вайны.Пестрак.
2.перан. Канец. Прыгадаем паэтычны малюнак схілу лета, стылістыка якога вызначаецца вобразнасцю, істотна ўдаленай ад стыхіі чыста сялянскага жыцця, светабачання.Навуменка.З нарады аграном дамоў На схіле дня вяртаўся.Прануза.Гадоў, што скронь мне пабялілі, Жыцця, што йдзе на схіл сягоння, Мне зор гарачых не зацьмілі Туманы, ўзнікшыя на ўлонні.Буйло.
•••
На схіле дзён (гадоў, год) — у старасці, пры набліжэнні старасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скі́віца, мн. л. скі́віцы ‘кожная з дзвюх костак твару, у якіх умацаваны зубы; пашчэнкі’ (ТСБМ, Байк. і Некр.; віл., Стан., ТС, КЭС, Дразд., ЛА, 3), ‘выпукліна пад вокам ягадка’ (Ласт.), ‘зубны пратэз’ (ТСБМ), скі́выца ‘сківічная косць’ (Дразд.; узд., КЭС), скі́біца ‘скронь’ (Сцяшк.; гродз., Мат. АС), скі́віцы ‘пашчэнкі’ (ЛА, 3), ські́ва ‘пашчэнка’ (Дразд.), skíwicy ‘ніжняя сківіца каня’ (Тарн.), сківіца ‘шула’ (В. Адамчык, Маладосць, 1993, 10, 156). Беларуска-ўкраінская лексіка-семантычная ізалекса, параўн. укр.дыял.скі́віца, ски́віца, скʼі́вʼца ‘сківіца’, гл. Ніканчук, Бел.-укр. ізал., 63–64. Слова няяснага паходжання. Мартынаў (Лекс. Палесся, 11) прапануе дастаткова позняе запазычанне з усходнебалтыйскіх гаворак; дакладная крыніца не выяўлена, параўноўваецца з лат.šķieva ‘трэшчына ў дрэве’. Трубачоў (Слав. языкозн., V, 182) лічыць слова старажытным (мяркуемае прасл.*skyvica), аднак падкрэслівае яго ізаляванасць. Аўтары ЕСУМ (5, 271) адносяць укр.ски́виця да запазычанняў з беларускай мовы, звязваючы яго з скіба (гл.). Хутчэй да ківа́ць (гл.), параўн. качкі́ ‘пашчэнкі’ (Растарг.).