Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
скараспе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Разм.Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прэ́кас
(фр. précoce, ад лац. praecox = скараспелы)
танкарунная парода авечак, выведзеная ў Францыі ў канцы 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПРЭ́КАС (франц. précoce ад лац. praecox ранні, скараспелы),
парода танкарунных скараспелых авечак мяса-воўнавага кірунку. Выведзена ў Францыі ў 19 ст. скрыжаваннем англ. мясных парод з рамбулье, пазней у Германіі. Гадуюць у краінах Еўропы, ЗША. На Беларусі невял. статкі чыстапародных жывёл ёсць у Іванаўскім і Брэсцкім р-нах Брэсцкай вобл.
Жывёлы буйныя, моцнай канстытуцыі. Маткі бязрогія, бараны бязрогія і з рагамі. Маса бараноў каля 100 (найб. да 150), матак каля 60 кг. Воўна белая, даўж. каля 7 см. Гадавы настрыг з бараноў 7—8 (да 11,7), з матак 4,4—4,8 кг. Выхад чыстай воўны 45—50%. Плоднасць 120—130 ягнят на 100 матак. Скараспелыя жывёлы, у 6—7 месяцаў маса да 45—50 кг.