Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мі́ласць, -і, ж.
1. Добрыя, велікадушныя адносіны.
Змяніць гнеў на м.
2. Ахвяраванне, дар.
◊
Ваша (твая, яго) міласць (уст.) — ужыв. як пачцівы зварот ніжэйшага да вышэйшага і пры ўпамінанні трэцяй асобы.
Міласці просім (разм.) — ветлівае запрашэнне зрабіць што-н.
Па міласцікаго (іран.) — па чыёй-н. віне або дзякуючы каму-н.
Скажы на міласць (разм.) — выказванне здзіўлення, непаразумення і пад. з якой-н. прычыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
паму́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Мучыцца некаторы час. [Максім:] — Не трэба так абыякава адносіцца да яго пачуцця.. Не кахаеш — так і скажы. Хлопец памучыцца і супакоіцца.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напланава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што і чаго.
Разм. Запланаваць нейкую колькасць чаго‑н. Напланаваць работы. □ — Ты мне зубы не загаварвай. Скажы, што ты там яшчэ напланаваў.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ілжа́, ілжы, ж.
Разм. Няпраўда, выдумка, хлусня. Бо хто ж ведаў, скажы, Аб забытым народзе і краі? Цемра зману, ілжы Тут стаўляла крыжы, Як слупы па дарозе да раю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Груб. Напіцца дап’яна. [Стрыбульскі:] — Скажы, каб ніхто там не напіваўся! Застрэлю на месцы, калі хто наліжацца!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́перак, прысл. і прыназ.
Разм. Тое, што і папярок. Гарачы .. быў [Андрэй] — слова поперак не скажы.Пташнікаў.Я ляжу поперак воза і.. бачу, як далёка над лесам лягла сіняя хмара.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сельма́г, ‑а, м.
Сельскі магазін. Як не забегчы ў новы наш сельмаг У вольны час, вяртаючыся з працы? Якіх, скажы, тавараў тут няма! Ёсць што купіць і чым палюбавацца.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГІГЕ́ВІЧ (Васіль Сямёнавіч) (н. 3.1.1947, в. Жыцькава Барысаўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў фіз.ф-т Харкаўскага ун-та (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Працаваў выкладчыкам фізікі ў школе, на Барысаўскім шклозаводзе (1970—77), на кінастудыі «Беларусьфільм» (з 1979), у час. «Маладосць» (з 1981). З 1992 — у час. «Полымя». Друкуецца з 1972. Кнігі апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Калі ласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984). Аўтар раманаў (ад бытавога да сац.-фантастычнага) «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). Напісаў (разам з А.Чарновым) навук.-дакумент. кнігу пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991). Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагульненая форма маст. асэнсавання жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕГАТО́ВІЧ (Ігнат Сямёнавіч) (10.8.1796, в. Малая Капліца Гродзенскага р-на — 10.10.1867),
бел. і польскі паэт, педагог. Скончыў дамініканскую школу ў Гродне, Віленскі ун-т (1817). У 1817—39 выкладаў лац. мову і л-ру ў Мінскай гімназіі, у 1839—46 інспектар пав. вучылішчаў у Лепелі, Полацку, Вількаміры. Страціўшы зрок, пакінуў службу і пасяліўся ў Мінску. Вядомы яго адзіны бел. верш антыпрыгонніцкага зместу «Скажы, вяльможны пане...», за надрукаванне якога віленскі альманах «Bojan» («Баян», 1838) быў канфіскаваны. Аўтар навук. працы «Даследаванне пра лісты» (1817), кніг на польскай мове «Эпіграмы» (Вільня, 1848), дыдактычных двухрадковых максімаў «Апафтэгмы» (Вільня, 1854), павучальных кніг для дзяцей і юнацтва. Вядомы і як бібліёграф, выдавец гіст.-літ. помнікаў, перакладчык, збіральнік афарызмаў. Меў багаты кнігазбор з унікальнымі выданнямі. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам.