scripture [ˈskrɪptʃə] n. : the (Holy) Scripture Бі́блія, Свяшчэ́ннае Піса́нне;

the Muslim scriptures Кара́н

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

піса́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пісаць.

2. Разм. пагард. Тое, што напісана, тэкст. З «Жалейкі» чуўся подых рэвалюцыі, з яе чалавек навучыўся разумець: ён мае права на працу і на зямлю... Як жа было не спалохацца Ельскаму, калі ў яго пісаннях прапаведвалася зусім іншае. Лужанін.

3. Разм. Тое, што і свяшчэннае пісанне.

•••

Свяшчэннае пісанне — кнігі Старога і Новага завету.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сакра́мант, ‑у, М ‑нце, м.

Кніжн. Нешта свяшчэннае, рытуальнае; талісман. Але ёсць у.. [Алёнкі] адзін верш. Яна хавае яго, як нейкі сакрамант, і нікому яго не паказвае. Колас.

[Польск. sakrament ад лац. sacramentum — наданне святасці.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свяще́нный свяшчэ́нны;

свяще́нный долг, свяще́нная обя́занность свяшчэ́нны абавя́зак;

свяще́нное Писа́ние рел. Свяшчэ́ннае Піса́нне.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́на

(ар. sunna = звычай, традыцыя)

мусульманскае свяшчэннае паданне, якое дапаўняе палажэнні Карана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КАМА́РЭС,

пячора, свяшчэннае месца ў мінойскай культуры. Размешчана на схілах г. Іда (в-аў Крыт). Сярод вотыўных дароў — посуд сярэднемінойскага перыяду (1900—1600 г. да н.э.), упрыгожаны стылізаваным раслінным арнаментам, размаляваны чырв. і белай фарбамі па чорнай аснове. Такі стыль керамікі атрымаў назву К.

Да арт. Камарэс. Збан стылю «камарэс» з палаца ў Фесце. Каля 1850 да н.э.

т. 7, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сакра́мант

(польск. sakrament, ад лац. sacramentum = клятва, прысяга)

кніжн. нешта свяшчэннае, рытуальнае; талісман.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

sainted [ˈseɪntɪd] adj.

1. relig. кананізава́ны

2. святы́, свяшчэ́нны;

a sainted place свяшчэ́ннае ме́сца

my sainted aunt! Бо́жухна!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Сакра́мант ’нешта свяшчэннае, рытуальнае; талісман’ (ТСБМ), сакра́мэнт ’прычасце’ (Нас., Байк. і Некр.). Ст.-бел. сакраментъ ’таінства’. Запазычанне з польск. sakrament < лат. sakrāmentum ’наданне святасці’ (Кюне, Poln., 95); ст.-бел. сакраментъ (секраментъ) са ст.-польск. sakrament, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 181.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

свяшчэ́нны hilig, gehiligt;

Свяшчэ́ннае Піса́нне die Hilige Schrift;

Свяшчэ́нны саю́з гіст. die Hilige Allinz

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)