святле́цца, ‑еецца; незак.
Разм. Тое, што і святлець (у 4 знач.). Калона няўхільна рухаецца наперад, туды, дзе святлеецца поле. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фасфары́цца, ‑рыцца; незак.
Свяціцца фасфарычным святлом. Але раптам мора пачало святлець, фасфарыцца, нібы нехта свяціў з яго глыбіні вялікім ліхтаром. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Відне́ць ’світаць, святлець, днець, займацца на дзень’; ’віднецца, паказвацца, станавіцца відным’ (БРС, КТС, Шат., Касп., Сцяшк. МГ, Бяльк.). Укр. видніти ’світаць, святлець’, виднітися ’віднець, віднецца’, рус. кур., арл., калуж., йонаўск. видне́ть ’світаць’, польск. widnieć ’быць відным’; ’світаць’, славац. vidnieť (sa), мар. rozvidniť se ’тс’. Паўночнаславянскае ўтварэнне на ‑ěti ад vidьnъ.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
lighten [ˈlaɪtn] v.
1. святле́ць; прасвятля́ць; прасвятля́цца;
The sky began to lighten. Неба пачало святлець.
2. аблягча́ць; зніжа́ць; памянша́ць;
lighten a burden аблягча́ць цяжа́р;
lighten taxes змянша́ць пада́ткі
3. рабі́цца весяле́йшым, адчува́ць палёгку;
At the news her mood visibly lightened. Ад гэтай навіны яе настрой відавочна палепшыўся.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паспакайне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць спакойным, спакайнейшым; супакоіцца. Выпіўшы кроплі, Гаховіч крыху паспакайнеў. Паслядовіч. На захадзе пачало святлець, вецер паспакайнеў, паміж хмарамі паказаўся блакіт. Новікаў. / у безас. ужыв. Ваенная хваля адышла на захад, і ў горадзе паспакайнела. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́світак, ‑тку, м.
Час перад світаннем. Поезд прыходзіў на досвітку, калі ледзь пачынала святлець палоска на ўсходзе. Шамякін. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас. Дзень праводзяць дзеці ў лесе — З досвітку і да змяркання. Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
brighten [ˈbraɪtn] v.
1. надава́ць бляск; святле́ць, праясня́цца;
The sky is brightening. Неба праясняецца.
2. (up) напаўня́ць або́ напаўня́цца ра́дасцю; ра́даваць; ра́давацца
3. упрыго́жваць
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
відне́ць, ‑ее; незак.
1. безас. Світаць; святлець. На ўсходзе ўжо віднела. □ [Тодар:] — А цяпер мне ўжо і на дамоўку пара, скора віднець пачне. Кулакоўскі.
2. Віднецца, станавіцца відным, бачным. Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч. А там далей доўгі шнур віднее з жытцом. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wyjaśniać się
незак.
1. святлець, праясняцца, яснець, распагоджвацца;
2. высвятляцца, растлумачвацца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Тэ́нча ‘вясёлка’ (Шатал., Сл. ПЗБ, Сцяшк., Скарбы, Жд. 1, Сержп. Грам., Мат. Гом., ТС), тэнч ‘тс’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж тэнчо́вік ‘саматканы дыван’ (Рэг. сл. Віц.), тэнчаве́ць ‘пералівацца вясёлкай, святлець’ (Сцяшк. Сл.). З польск. tęcza ‘вясёлка’, таго ж паходжання, што і туча (гл.), параўн. мажлівую сувязь двух паняццяў у ст.-бел. натура наша людскаꙗ … показаласе ꙗко дꙋга, ꙗко тꙋча (XVII ст., ГСБМ), што, відаць, калькуе польск. tęcza ‘дугападобная частка скляпення ў касцёле’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)