1. Перадача мовы, музыкі, адлюстравання і пад. на адлегласць пры дапамозе радыёхваль. Да пачатку ранішніх маскоўскіх радыёперадач заставалася яшчэ каля сарака хвілін.М. Ткачоў.
2. Тое, што перадаецца такім чынам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыхо́длівы, ‑ая, ‑ае.
Ветлівы, далікатны ў абыходжанні. Калі ўжо гаварыць аб ёй, дык усюды, дзе ні пабывала Марына, яна была самай абыходлівай і ласкавай сярод медсясцёр.Грамовіч.Гэта быў чалавек гадоў сарака, далікатны і абыходлівы.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак.
Тое, што і заруліць (у 1 знач.). // Наогул загнаць куды‑н. машыну, рулюючы. [Валера] дабраўся ўжо да горада, заруляваў у двор аўтобуснай станцыі. Перад апошнім рэйсам у яго ёсць у запасе каля сарака мінут.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўнакро́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вылучаецца паўнакроўнасцю (у 1 знач.), хворы ад лішку крыві.
2. Здаровы. Мельнік быў паўнакроўны мужчына гадоў сарака пяці.Гамолка.//перан. Насычаны, змястоўны, багаты на ўражанні, падзеі і пад. Усё вакол жыло паўнакроўным, шчаслівым жыццём.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Dréißigerm -, -
1) (лічба, чысло, нумар) тры́ццаць
2) мужчы́на ва ўзро́сце ад трыцца́ці да сарака́ гадо́ў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
фінці́ць, ‑нчу, ‑нціш, ‑нціць; незак.
Разм.
1. Хітрыць, выкручвацца. — Ты са мною не фінці. Пачаў гаварыць — давай да канца, — папрасіў Антон.Савіцкі.
2. Падлізвацца да каго‑н., ліслівіць перад кім‑н. Фінціць перад начальствам.
3. Весці сябе легкадумна. [Максім Сцяпанавіч:] Да сарака, як кажуць, можна яшчэ фінціць і крывіць душою, а пасля — не-э!..Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каля́, прыназ. з Р.
1.Ужыв. для абазначэння асобы, прадмета, месца, паблізу або вакол якіх адбываецца што-н., размяшчаецца хто-, што-н.
Дрэва расце к. акна.
Турысты паселі к. вогнішча.
2.Ужыв. пры абазначэнні аб’екта, у дачыненні да якога адбываецца дзеянне, на які накіравана дзеянне.
К. кветак вельмі многа працы.
3.Ужыв. пры абазначэнні прыблізнай велічыні, меры чаго-н., пры ўказанні на пэўную пару́, да якой падышоў ці падыходзіць час.
Хаце к. сарака гадоў.
У мяшку к. двух пудоў мукі.
Было к. поўначы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НАСЫРЫ́ (Каюм) (сапр.Насыраў Габдэлкаюм Габдэлнасыравіч; 14.2.1825, в. Верхнія Шырданы Зеленадольскага р-на, Татарстан — 2.9.1902),
татарскі вучоны-асветнік, пісьменнік. Вучыўся ў медрэсэ ў Казані (1841—55). З 1855 вольны слухач Казанскага ун-та. Заснавальнік першай руска-тат. школы ў Казані. Складальнік граматыкі тат. мовы, слоўнікаў, у т. л. «Татарска-рускага слоўніка» (1875), правілаў правапісу, першых кніг для чытання на рус. мове «Рускае чытанне» (1889), падручнікаў па рус. граматыцы (1891), па матэматыцы, геаграфіі, л-ры, гісторыі, прыродазнаўстве, земляробстве, «Штогадовага настольнага календара» (1871—97). Выдаў працы па тат. фальклоры і этнаграфіі: «Павер’і і абрады казанскіх татар...» (1880), «Узоры народнай літаратуры казацскіх татар» (1896), «Казкі казанскіх татар у супастаўленні з казкамі іншых народаў» (1900, з П.Л.Паляковым). Аўтар «Аповесці аб сарака везірах» (1868), аповесцей «Авіцэна» (1872), «Кабуснама» (1881), павучальна-дыдактычнай «Кнігі для субяседнікаў па літаратуры» (1884), навук.-папулярных твораў для дзяцей «Вольнай часінай» (1860). Яго навелы садзейнічалі развіццю нац.маст. прозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. Вялікая драўляная або жалезная цыліндрычная пасудзіна з двума плоскімі днішчамі.
Дубовая б.
Саліць агуркі ў бочцы.
2. Старая руская мера вадкіх і сыпкіх цел, роўная сарака вёдрам (каля 490 літраў).
Б. жыта.
3. Фігура вышэйшага пілатажу: поўны абарот самалёта вакол яго падоўжнай восі.
◊
Бяздонная бочка (разм.) —
1) пра тое, што патрабуе вялікіх затрат і не акупляе сябе;
2) пра таго, хто можа выпіць многа спіртнога і не ап’янець (неадабр.).
Бочка з порахам — неадступная пагроза, вялікая небяспека.
Нясе як з бочкі (разм., неадабр.) — моцна патыхае ад таго, хто выпіў спіртнога.
|| памянш.бо́чачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
|| прым.бо́чкавы, -ая, -ае.
Бочкавае піва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэмперату́ра, ‑ы, ж.
1. Ступень нагрэтасці (якога‑н. цела, рэчыва); цеплавая характарыстыка. Тэмпература паветра. Тэмпература кіпення вады. □ У нетрах Сонца .. тэмпература дасягае некалькіх мільёнаў градусаў.«Маладосць».
2. Паказчык цеплавога стану арганізма чалавека і жывёлы. Памераць тэмпературу хвораму. □ Ніна гарыць, бо ноччу тэмпература падымаецца ледзь не да сарака градусаў.Брыль.Іван Іпалітавіч даваў укол за ўколам, сачыў за тэмпературай і пульсам хворага і ўпаўголаса перагаварваўся з маладым урачом Вераб’ёвай.«Беларусь».// Гарачка. У дзіцяці тэмпература.
•••
Абсалютная тэмпература — тэмпература, якая вымяраецца ад абсалютнага нуля.
Пакаёвая тэмпература — тэмпература жылога памяшкання.
[Лац. temperatura — стан.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)