genuineness [ˈdʒenjuɪnəs] n.

1. сапра́ўднасць, непадро́бленасць

2. шчы́расць, натура́льнасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

по́длинность сапра́ўднасць, -ці ж.; аўтэнты́чнасць, -ці ж.; праўдзі́васць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

oczywistość

ж. відавочнасць, сапраўднасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Gültigkeit f - сапра́ўднасць, зако́ннасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

prawdziwość

ж. сапраўднасць; аўтэнтычнасць; праўдзівасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Authente, Authentizität f - аўтэнты́чнасць, сапра́ўднасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АЛЬГІ́МУНТ,

легендарны новагародскі князь. Звесткі пра яго супярэчлівыя. У Хроніцы Быхаўца згадваецца як гальшанскі князь, сыну якога Міндоўгу Гедзімін аддаў у кіраванне Кіеў пасля яго заваявання. У інш. крыніцах паказаны як новагародскі князь жамойцкага паходжання, то называецца сынам Траняты, то Скіргайлы ці Голышы (міфічная асоба). Супярэчлівасць звестак абвяргае яго гіст. сапраўднасць.

т. 1, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

chtheit f - сапра́ўднасць, дакла́днасць, вераго́днасць, непадро́бленасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ważność

ж.

1. важнасць, важкасць, значнасць;

ważność sprawy — важнасць справы;

2. юр. законная сіла, сапраўднасць;

ważność dokumentu юр. сапраўднасць дакумента;

ważność biletu — сапраўднасць білета

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІЗЯСЛА́Ў ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,

князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Адзін з герояў «Слова аб палку Ігаравым», дзе гаворыцца пра яго гераічную гібель у баі з літоўцамі. Дзедам І.В. названы кн. Усяслаў Брачыславіч. На падставе «Слова...» некат. даследчыкі лічаць, што І.В. быў князем у Гарадзені, які часам атаясамліваецца з сучасным Гроднам. Адзіны герой «Слова...», які не ўпамінаецца ў летапісах, што ставіць пад сумненне яго гіст. сапраўднасць.

М.​І.​Ермаловіч.

т. 7, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)