ме́цца-сапра́на, нескл., н.

1. Жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.

2. Спявачка з такім голасам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Каларатурнае сапрана 5/245

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Мецца-сапрана 3/528; 7/167

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ме́цца-сапра́на нескл., ср., муз., в разн. знач. ме́ццо-сопра́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ме́цца-сапра́на, нескл., н.

Жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта. // ж. Спявачка з такім голасам.

[Іт. mezzosoprano, ад mezzo — сярэдній і soprano — высокі жаночы голас.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕ́ЦЦА-САПРА́НА (італьян. mezzosopiano ад mezzo сярэдні),

жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта. Адрозніваюць высокае (лірычнае) М.-с., блізкае да сапрана, і нізкае, якое набліжаецца да кантральта. Дыяпазон — a(b)—a​2(b​2). Для М.-с. характэрны паўната гучання ў сярэднім рэгістры, наяўнасць ніжняга груднога рэгістра. Сярод оперных партый, напісаных для М.-с.; Марфа («Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), у бел. операх — Надзея Дурава (аднайм. опера А.Багатырова), Алеся («Алеся» Я.Цікоцкага), Марына («Яснае світанне» А.Туранкова), Квета («Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі). Сярод бел. спявачак М.-с.: С.Данілюк, Р.Асіпенка, Г.Цэпава, В.Валчанецкая, Л.Галушкіна, К.Кудрашова, П.Дружына, Н.Галеева, Н.Руднева і інш. Асаблівая разнавіднасць М.-с. — каларатурнае М.-с. (партыя Разіны ў «Севільскім цырульніку» Дж.Расіні). У хоры М.-с. выконваюць партыі першых альтоў.

т. 10, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ме́цца-сапра́на

(іт. mezzosoprano)

жаночы голас, сярэдні паміж сапрана і кантральта.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сопра́но муз. сапра́на нескл., ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

soprano [səˈprɑ:nəʊ] n. mus. сапра́на; ды́скант;

a difficult soprano part ця́жкая па́ртыя для сапра́на

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каларату́рны колорату́рный;

~нае сапра́на — колорату́рное сопра́но

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)