КРАШЭ́ЎСКІ ((Kraszewski) Каятан) (11.3.1827, в. Доўгае Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 1.7.1896),
польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар. Брат Ю.І.Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію. Аўтар гіст. аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «З паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «З успамінаў кашталяніца» (1896) і інш, падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т. л. зборы Сапегаў. У в. Доўгае засн.астр. абсерваторыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАСЕ́ЛЬСКІ (Канстанты) (каля 1739, г. Львоў — 24.12.1809),
бел. тэатральны мастак і майстар дэкаратыўнага жывапісу. Каля 1780 запрошаны ў прыдворны тэатр К.Радзівіла (Пане Каханку) у Нясвіжы. Стварыў шэраг дэкарацый, у т. л. ў 1784 для аперэты «Агатка, ці Прыезд пана». З Нясвіжа пераехаў у Дзярэчын (Зэльвенскі р-н), дзе для прыдворнага тэатра кн.Сапегаў напісаў гал. заслону. З 1793 працаваў у Вільні, у 1796—1802 стварыў шэраг дэкарацый для Віленскага тэатра (оперы «Аберон, кароль эльфаў» П.Враніцкага, «Ладаіска» Л.Керубіні, «Уяўны цуд, ці Кракаўцы і горцы» Я.Стэфані).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬША́НСКАЕ КНЯ́СТВА,
феадальная вотчына князёў Гальшанскіх у канцы 13 — сярэдзіне 16 ст. Цэнтр — Гальшаны. Займала першапачаткова тэр. міжрэчча Віліі і Нёмана, у 15 ст. распасціралася з Пн на Пд ад Вількаміра (цяпер г. Укмерге, Літва) і Паставаў да Глуска і Турава, з У на З ад Мінска да Мастоў. Упершыню ўпамінаецца ў крыніцах каля 1280, калі Гольша «замак сталічны княства свайго заснаваў на рэчцы Карабель». Князі Гальшанскія доўгі час займалі высокія пасады ў ВКЛ, у 1440 і 1492 у Гальшанах адбыліся нарады для выбараў кандыдатаў на велікакняжацкі прастол. У сярэдзіне 16 ст. большасць радавых уладанняў Гальшанскіх перайшла да Сапегаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́Ў ПА ГІСТО́РЫІ ЛІТАРАТУ́РЫ І АСВЕ́ТЫ Ў ПО́ЛЬШЧЫ»
(«Archiwum do dziejów literatury i oświaty w Polsce»),
серыйнае гісторыка-літаратурнае і крыніцазнаўчае выданне. Выходзіла ў Кракаве з 1878 да пач. 2-й сусв. вайны. Сярод матэрыялаў (пераважна на польск. мове) дакументы па гісторыі філас. ф-та Кракаўскага ун-та 16 ст., дзе вучылася шмат выхадцаў з Беларусі, бібліягр. агляд І.Кажанеўскага дакументаў па гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны (т. 11, 1910), крыніцы па гісторыі Беларусі, у т. л. карэспандэнцыі Сапегаў, Радзівілаў, Хадкевічаў, Пацаў, Тышкевічаў, падарожныя нататкі М.Радзівіла Сіроткі «Падарожжа ў Святую зямлю» (т. 15, 1925). Асвятляецца гісторыя культ. сувязяў Беларусі і Літвы з Польшчай, Італіяй, Рускай і інш. дзяржавамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЬНЯКІ́,
вёска ў Беларусі, у Антапольскім с/с Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. на р. Усвейка. За 31 км ад г. Чашнікі, 121 км ад Віцебска, 8 км ад чыг. ст. Вятны. 43 ж., 24 двары (1995).
У пісьмовых крыніцах упершыню згадваюцца каля 1528. Належалі да маёнтка Мялешкавічы кн. Лукомскіх, потым уладанне Сапегаў, Шчорсаў, Хмараў. На процілеглым (левым) беразе Усвейкі быў пабудаваны драўляны замак, побач з ім узнікла мястэчка (сучасная в. Замачак), а ў Бельняках заснаваны фальварак. На пач. 20 ст. ў Бельняках 287 ж., 36 дамоў. Да 1927 у Чарэйскім р-не Барысаўскай, да 1930 — Аршанскай акр., потым у Чашніцкім р-не (з 1935) Лепельскай акр., з 1938 — Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬША́НСКАЯ КА́ФЛЯ,
вырабы 15—19 ст., знойдзеныя пры археал. раскопках на тэр.Гальшанскага палаца і ў цэнтры в.Гальшаны (Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл.). Да 15 ст. адносяцца т.зв. гаршковыя кафлі з квадратным вусцем. Кафлі 16 ст. маюць шырокае круглае вусце. У 2-й пал. 16 ст. выраблялі кафлі з аздобленай вонкавай пласцінай і каробкападобнай румпай. Кафлі 17 ст. дэкарыраваны геральдычным (звязаным з родам Сапегаў), расл. і геам. арнаментам, пакрыты глазурай (глухой белай, карычневай, жоўтай або празрыстай зялёнай). Вырабы 16—17 ст. маюць рамку па краі вонкавай пласціны. Кафлі 18 ст. ўласцівы спрошчаны малюнак, адсутнасць рамкі. Вырабы 19 ст. пакрываліся зялёнай і белай палівай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАБУ́РДЫ,
ваенныя і дзяржаўныя дзеячы ВКЛ, радавы герб «Габданк». Паходзяць, верагодна, з полацкіх баяр. Найб. вядомыя:
Сямён Багданавіч, полацкі баярын, у час Лівонскай вайны 1558—83 трапіў у маскоўскі палон. Валодаў у Полацкім ваяв. Азярцамі, Гарадзеяй, Ушачамі і інш.Лукаш Багданавіч, каралеўскі дваранін, удзельнік пасольстваў у Маскву ў 1537 і 1558. У 1563—66 у маскоўскім палоне. Міхаіл (? — 1586), дыпламат, гл.Гарабурда М. Васіль Міхайлавіч, друкар, гл.Гарабурда В.М. Міхал Кароль (каля 1640—1709), дзярж. і вайсковы дзеяч ВКЛ. У 1666 дэпутат Трыбунала ВКЛ, пасол на сеймы 1688—99, з 1691 маршалак слонімскі. Выступаў супраць групоўкі Сапегаў. Камандаваў слонімскай харугвай у Алькеніцкай бітве 1700, дзе Сапегі былі разбіты.
царкоўны і дзяржаўны дзеяч ВКЛ. Д-р тэалогіі (1669). З роду Бжастоўскіх. З 1661 канонік віленскі, з 1664 кафедральны прапаведнік. Вышэйшую багаслоўскую адукацыю атрымаў у Рыме. З 1671 сакратар ВКЛ, настаяцель касцёла ў Троках, пісар ВКЛ. З 1684 біскуп смаленскі, у 1687—1722 біскуп віленскі. Адзін з ініцыятараў вынясення смяротнага прыгавору К.Лышчынскаму ў 1689. Падтрымліваў каралёў Яна III Сабескага і Аўгуста II у паліт. барацьбе супраць групоўкі кн.Сапегаў. У 1705 пры сустрэчы ў Верках (каля Вільні) з Пятром I спрабаваў абараніць уніятаў ад царскіх ганенняў. Разам з б. сваім ворагам Казімірам Сапегам уступіў у Віленскую канфедэрацыю 1716 супраць саксонскай дынастыі. Фундаваў і асвяціў шмат касцёлаў. Спрыяў уніятам, нецярпіма ставіўся да дысідэнтаў. Аўтар багаслоўскіх твораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАНЧЫ́НСКІ Мацей, танцоўшчык і балетмайстар 2-й пал. 18 ст. Нарадзіўся ў г. Беласток (Польшча). Вучань А.Пуціні. У 1765—72 танцоўшчык прыдворнага т-ра гетмана Браніцкага ў Беластоку, у 1774—76 у Варшаўскім т-ры балета. Як балетмайстар пераклаў для Варшаўскай сцэны балеты «Дыяна і Эндыміён», «Сідней і Сілы», «Паляванне Генрыха IV». У 1777 выступаў у Слонімскім тэатры Агінскага. У 1780—85 танцоўшчык і балетмайстар прыдворных т-раў Сапегаў у Ружанах (у 1784 паставіў балет «Літасцівасць Ціта») і Дзярэчыне. У 1794—95 дырэктар трупы ў Вільні. У 1795—98 выступаў у прыдворным Шклоўскім тэатры Зорыча.
Літ.:
Барышаў Г.І. Маёнткавыя прыгонныя тэатры // Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1. Беларускі тэатр ад вытокаў да кастрычніка 1917 г.Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАХА́СКА ((Prochaska) Антоні) (13.3.1852, в. Малыя Залешчыкі Бучацкага р-на Цярнопальскай вобл., Украіна — 23.9.1930),
польскі гісторык. Чл. Польск. АН у Кракаве (1927), д-р філасофіі (1874). Вучыўся ў Львоўскім (1871—73) і Венскім (1873—74) ун-тах. У 1878—1929 працаваў у Краёвым архіве гродскіх і земскіх актаў (Земскі архіў) у Львове. Даследаваў гісторыю Польшчы, ВКЛ, Рэчы Паспалітай 14—17 ст. Аўтар манаграфій пра жыццё і дзейнасць вял.кн.ВКЛ Вітаўта, Ягайлы, гетмана С.Жулкеўскага, праблемы уніі Польшчы і ВКЛ, адносіны з Нямецкім і Інфлянцкім ордэнамі. Выдаў «Эпісталярны кодэкс Вітаўта» (1882), «Архіўныя матэрыялы, узятыя галоўным чынам з Літоўскай метрыкі, з 1348 да 1607 г» (1890), «Архіў дому Сапегаў» (1892), «Гродскія і земскія акты» (т. 16—24, 1894—1931).