планетахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Аўтаматычны самаходны апарат з дыстанцыйным кіраваннем, які перамяшчаецца па паверхні планеты, аддаленай ад Зямлі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аўтака́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Самаходны вазок з рухавіком унутранага згарання для перавозкі грузаў, багажу на невялікія адлегласці.

|| прым. аўтака́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

батыска́ф, ‑а, м.

Самаходны апарат для глыбакаводных даследаванняў.

[Грэч. bathýs — глыбокі, skáphos — судна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

slbstfahrend a самахо́дны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аўтака́ры, ‑аў; адз. няма.

Самаходны вазок для перавозкі грузаў, багажу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

месяцахо́д, ‑а, м.

Касмічны самаходны апарат, які рухаецца па паверхні Месяца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕСЯЦАХО́Д,

гл. Месяцавы самаходны апарат.

т. 10, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

канавакапа́льнік, ‑а, м.

Машына для канання канаў, траншэй і пад. Самаходны канавакапальнік. □ З таго боку [балота] канавакапальнік вывернуў доўгія грады чорнай зямлі. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўтагрэ́йдэр

(ад аўта- + грэйдэр)

самаходны грэйдэр.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

КУКУРУЗАЎБО́РАЧНЫ КАМБА́ЙН,

машына для ўборкі кукурузы на зерне, сілас і зялёны корм. Зразае сцёблы кукурузы, адрывае ад сцёблаў катахі і ачышчае іх ад абгорткі (або абмалочвае), здрабняе сцёблы з лісцем, выгружае катахі (зерне) і здробненую масу ў трансп. сродкі.

Самаходны К.к. — 6-радковы, забяспечвае ўборку кукурузы ў катахах або з іх абмалотам. Мае жняяркі ручаёвага тыпу, 2 зменныя рабочыя вузлы (пры абмалоце катахоў замест катахаачышчальніка манціруюць малатарню), транспарцёры і інш. Прычапны К.к. — 2-радковы, агрэгатуецца з трактарам, убірае кукурузу ў ачышчаных катахах. можа пераабсталёўвацца для ўборкі кукурузы на сілас. Для ўборкі кукурузы і інш. культур толькі на сілас выкарыстоўваюць сіласаўборачны камбайн.

Самаходны кукурузаўборачны камбайн.

т. 8, с. 570

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)