плодоо́вощи мн. садавіна́ і агаро́дніна.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́спець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пее; зак.

Паспець, стаць спелым.

Садавіна выспела.

Выспеў план (перан.).

|| незак. выспява́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плён, -у, м.

1. Тое, што вырашчана: садавіна, гародніна, зерне і пад.; ураджай.

Даваць п.

2. перан. Вынік старанняў, дасягненне.

П. сваёй працы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэсе́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Салодкія стравы, садавіна ці цукеркі, якія падаюцца ў канцы абеду.

|| прым. дэсе́ртны, -ая, -ае.

Дэсертнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нацюрмо́рт, -а, М -рце, мн. -ы, -аў, м.

Малюнак або карціна, на якіх паказаны неадушаўлёныя прадметы ў пэўных суадносінах (кветкі, садавіна, дзічына і пад.).

|| прым. нацюрмо́ртавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэсе́рт, ‑у, М ‑рце, м.

Салодкія стравы, садавіна, цукеркі і інш., якія падаюцца у канцы абеду.

[Фр. dessert.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сыры́зна, -ы, ж., зб. (разм.).

1. Недаспелая садавіна, сырая агародніна.

Наеўся сырызны.

2. Што-н. сырое, вільготнае.

Не дровы, а с.

3. перан. Пра што-н. не апрацаванае як след.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Канфіту́ры ’варэнне’ (Сцяшк.), запазычанне з польск. konfituryсадавіна, засмажаная ў цукры або мёдзе’ < франц. confiture ’закансерваваная садавіна ў цукры’ (Слаўскі, 2, 415).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сыр’ё ’ўсё наогул сырое’, ’не высахлае’ (Нас.), ’уся садавіна і тая гародніна, якую ядуць сырой’ (Варл.), ’сырыя дровы; садавіна, гародніна’ (Юрч. Вытв.). Зборны назоўнік ад сыры, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

preserve1 [prɪˈzɜ:v] n.

1. варэ́нне

2. pl. preserves кансервава́ная садаві́на або́ гаро́дніна

3. запаве́днік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)