літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты рэчаіснасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЮ́РГЕРСКІЯ ШКО́ЛЫ (ад ням. Bürger гараджанін),
павышаныя пач. вучылішчы ў гарадах Германіі ў 17—18 ст. У іх дзеці рамеснікаў, гандляроў і інш. набывалі павышаную пач. адукацыю і рэальныя веды (ням. мова, матэматыка, пачаткі геаграфіі і прыродазнаўства, некаторыя прыкладныя веды). Стварэнне бюргерскіх школ давала магчымасць дваранству захаваць сярэднія школы (гімназіі) толькі для свайго саслоўя. У 19 ст. бюргерскія школы пераўтвораны ў вышэйшыя пач. з 4-гадовым курсам навучання або 6-гадовыя рэальныя вучылішчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́рыс, ‑а, м.
1. Літаратурны твор невялікіх памераў, у аснове якога ляжаць рэальныя факты з жыцця і дзейнасці цікавых людзей. Крытыка-біяграфічны нарыс. □ Там [у калгасе] жылі добра, і Толя з радасцю пісаў аб гэтым у сваіх .. нарысах.Брыль.Спецыфічнай асаблівасцю нарыса ўяўляецца тое, што ў ім апісваюцца канкрэтныя, рэальныя (а не выдуманыя) людзі, факты, падзеі.А. Макарэвіч.
2.звычайнамн. (на́рысы, ‑аў). Назва спецыяльнай навуковай працы, прысвечанай распрацоўцы якога‑н. аднаго пытання. Нарысы па дыялекталогіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
І́НДЭКС УЗРО́ЎНЮ ЖЫЦЦЯ́,
паказчык, што адлюстроўвае якасныя адносныя змены матэрыяльнага дабрабыту, сац. і культ. кошту ўмоў жыцця насельніцтва ў сувязі са зменамі цэн на тавары і паслугі. Вызначаецца даходамі насельніцтва, якія падзяляюцца на сукупныя, намінальныя, распараджальныя, канчатковыя, рэальныя. Абагульняльным паказчыкам узроўню жыцця насельніцтва, задавальнення яго матэрыяльных і духоўных патрабаванняў з’яўляюцца рэальныя даходы насельніцтва, што характарызуюць колькасць матэрыяльных даброт, якія набыты на гэтыя даходы і выкарыстоўваюцца ў выніку атрымання платных і бясплатных паслуг. Іх узровень залежыць ад памераў канчатковых даходаў насельніцтва, што атрымліваюцца за пэўны прамежак часу (сукупных даходаў за вылікам з іх падаткаў, розных грашовых збораў, узносаў і інш. абавязковых плацяжоў) і цэн на прадметы спажывання і паслугі. Пры росце даходаў і нязменным узроўні цэн рэальныя даходы насельніцтва павялічваюцца, а пры нязменным памеры даходаў і росце цэн зніжаюцца. Змяненне ўзроўню рэальных даходаў насельніцтва вымяраецца індэксам рэальных даходаў насельніцтва, які вызначаецца суадносінамі памераў гадавых рэальных даходаў насельніцтва ў цэнах базіснага перыяду. У выпадках, калі грашовыя расходы насельніцтва на пакупку тавараў, аплату паслуг павялічваюцца больш хуткімі тэмпамі, чым рэальныя даходы, мае месца рост цэн і, як вынік, зніжэнне І.у.ж. Павелічэнне расходаў на падтрыманне фіксаванага ўзроўню жыцця выклікае неабходнасць прыняцця кампенсацыйных мер, што выяўляецца ў індэксацыі даходаў. Гл. таксама Індэкс кошту жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫ́ЦЫЯ (ням. Investition ад лац. investio апранаю, надзяваю),
доўгатэрміновае ўкладанне сродкаў (грашовых, матэрыяльных), інтэлектуальнай уласнасці ў розныя праекты з мэтай развіцця вытв-сці, прадпрымальніцтва, атрымання прыбытку або інш. канчатковых вынікаў (напр., прыродаахоўных, сацыяльных). Падзяляюцца на рэальныя, партфельныя, інтэлектуальныя і інш.Рэальныя або прамыя І. — укладанне сродкаў (капіталу) непасрэдна ў сродкі вытв-сці і прадметы спажывання, якія ўдзельнічаюць у вытв. працэсе. Партфельныя І. — укладанне капіталу ў каштоўныя паперы (акцыі, аблігацыі і інш.) з мэтай фарміравання і кіравання інвестарам аптымальным інвестыцыйным партфелем. Інтэлектуальныя (нематэрыяльныя) І. — выдаткі на набыццё патэнтаў, ліцэнзій, «ноў-хаў», падрыхтоўку персаналу, укладанні ў н.-д. распрацоўкі, рэкламу і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэа́льны, -ая, -ае.
1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.
Р. факт.
2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.
Рэальныя планы.
Р. тэрмін.
3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.
Рэальная палітыка.
Р. погляд на жыццё.
○
Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.
Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.
|| наз.рэа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэа́льны
1. (сапраўдны) reál, wírklich, tátsächlich;
рэа́льныя рэ́чы Reáli¦en pl;
2. (які можа быць здзейснены) reál, dúrchführbar
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
право́браз, ‑а, м.
1. Тое, што служыць узорам для будучага.
2. Асоба, якая паслужыла аўтару ўзорам для стварэння літаратурнага персанажа; прататып. Пры гэтым важна адзначыць, што правобразамі большасці герояў Дубоўкі з’яўляюцца рэальныя асобы, з якімі паэт сустракаўся на суровай Поўначы.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІДЭА́ЛЬНАЯ ВА́ДКАСЦЬ,
ідэалізаваная вадкасць, у якой у адрозненне ад рэальнай вадкасці адсутнічаюць вязкасць і цеплаправоднасць. І.в. неперарыўная, не мае структуры. Такая ідэалізацыя дапушчальная ў многіх выпадках у гідрааэрамеханіцы і добра апісвае рэальныя цячэнні вадкасцей (і газаў) на дастатковым аддаленні ад мяжы падзелу з нерухомым асяроддзем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прагно́з, ‑у, м.
Прадбачанне, прадказанне, заснаванае на пэўных дадзеных. [Вясна] надышла нечакана, насуперак прагнозу, які дало бюро надвор’я.Шамякін.Давяраўся сваёй інтуіцыі і Багдановіч, калі прарочыў будучае Коласу, Бядулі, Гарэцкаму. Але перш за ўсё яго прагнозы абапіраліся на рэальныя факты, на ўласны вопыт.Лойка.
[Грэч. prognōsis.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)