Ру́дзік ’рыжык’ (узд., Нар. словатв.). Ад руды як рыжык ад рыжы, палявік ад палявы (грыб) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЛЕ́ЧНІК (Lactarius),
род шапкавых базідыяльных грыбоў сям. сыраежкавых. Каля 80 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі 42 віды. Найб. вядомыя М.: белы, або бялянка (L. pubescens), горкі, або гаркуха (L. rufus), грузд чорны (L. necator), ружовы, або ваўнянка (L. torminosus), скрыпіца (L. vellereus), смачны, або рыжык (L. deliciosus). Трапляюцца з ліп. па кастр. у лясах, на ўзлесках і лугах, дзе ёсць карані дрэў. Утвараюць «ведзьміны кольцы».
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка белая, шэрая да ружавата-ліловай, карычневая. дыям. да 25 см, звычайна правільна-круглаватая з загорнутым ці апушчаным уніз краем, не аддзяляецца ад ножкі. Пласціны прырослыя або зыходныя. Ножка шчыльная або рыхлая, часта ўнутры полая. Мякаць белая, палевая, з млечным сокам (сістэм. адзнака). Споры авальныя або шарападобныя, белыя ці жаўтаватыя. Усе віды ядомыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ваўня́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Пласціністы грыб сямейства сыраежкавых з пушыстым падагнутым краем шапкі, падобны на рыжык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Réizkerm -s, - бат.ры́жык (грыб)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
rydz
м.бат.рыжык (грыб);
zdrów jak rydz — свежы як агурочак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СВІ́РСКІ (Аляксей Іванавіч) (8.10.1865, С.-Пецярбург ці г. Жытомір, Украіна —6.12.1942),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1892. У аповесцях «Злачынец» (1900), «Рыжык. Прыгоды маленькага бадзягі» (1901, экранізавана, 1960) з дэмакратычных пазіцый паказаны свет адрынутых — беспрытульнікаў, зняволеных, яўр. беднаты. Аповесці «Запіскі рабочага» (1906), «Чорныя людзі» (1908) пра рабочы клас. Аўтар зб-каў апавяданняў і нарысаў «Растоўскія трушчобы» (1893), «У сценах турмы» (1894), «На радзіме» (1902), «Яўрэйскія апавяданні», «Дзеці вуліцы» (абодва 1909), аўтабіягр.кн. «Гісторыя майго жыцця» (ч. 1—5, 1929—34, асобнае выд. 1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́МЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
аднагадовыя расліны, якім для нармальнага развіцця неабходна працяглае ўздзеянне нізкай тэмпературы на раннім перыядзе росту. Сеюць увосень, ураджай збіраюць у наступным годзе. Маюць перыяды актыўнай вегетацыі: асенні (45—50 сут), у час якога расліны фарміруюць каранёвую сістэму і надземныя вегет. органы, і вяснова-летні (75—100 сут), калі развіваюцца генератыўныя органы. Выспяваюць раней і даюць больш стабільны ўраджай, чым яравыя культуры, лепш паглынаюць веснавую вільгаць з глебы; добрыя папярэднікі для інш. палявых культур. Да азімых культур належаць азімыя жыта, пшаніца, ячмень, рапс, свірэпіца, рыжык, віка. У сусв. земляробстве найб. пашырана азімая пшаніца — гал. збожжавая расліна Еўропы і ЗША. На Беларусі вырошчваюць азімыя жыта, пшаніцу, віку, рапс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНА́Р ((Renard) Жуль) (22.2.1864, Шалон-сюр-Мен, Францыя — 22.5.1910),
французскі пісьменнік. Дэбютаваў як паэт-сімваліст (зб. вершаў «Ружы», 1886). Першы буйны празаічны твор — раман «Макрыцы» (1887) пра жыццё вясковых буржуа. У рамане «Паразіт» (1892) сатыр. вобраз пісьменніка-псеўдабунтаўшчыка і прычыны яго дэградацыі. Тэмы дзяцінства і вёскі распрацоўваў у рамане «Рыжык» (1894). Аўтар зб-каў нарысаў і апавяд. «Патайны ліхтар» (1893), «Вінаградар у сваім вінаградніку» (1894), «Буколікі» (1896), «Нашы суровыя браты» (1908) пра сял. побыт, п’ес, у т. л. «Ханжа» (1909) і інш. Найбуйнейшы яго твор — «Дзённік» (выд. 1927), у якім адлюстраваны светапогляд і прынцыпы Р., грамадскае і культ. жыццё Францыі канца 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зблы́таны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зблытаць.
2.узнач.прым. Перавіты, пераплецены, перамешаны ў беспарадку. Лявон ішоў па садзе — ад дрэўца да дрэўца, кратаў іх рукамі, дзе зрываў леташні ліст, дзе зблытаную павуціну...Кудравец.Рыжык хітра ўсміхнуўся, страсянуў мокрай, зблытанай чупрынай.Кухараў.
3.узнач.прым. Няясны, бязладны, блытаны. Ад мноства зблытаных думак, здавалася, разваліцца галава...Ваданосаў.Тое, што было далей, Тураўцу помніцца нязвязанымі, зблытанымі ўрыўкамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́зін, ‑а, м.
Дванаццаць аднолькавых прадметаў; камплект з дванаццаці аднолькавых прадметаў. Тузін хустак. □ Марынка выпарала рыжык, Ірынка — з тузін казлякоў, Максімка — жоўты грузд, Што выйшаў На свет адзін, без дружбакоў.Калачынскі.Галоўны бухгалтар, між іншым, славіўся тым, што мог выпіць за адзін прысест цэлы тузін шклянак чаю.Васілёнак.[Базыль] нічога не мае супраць піва і адлічвае грошы на тузін бутэлек, бо ён жа выйграў.Колас.
•••
Чортаў тузін — трынаццаць (па забабонных уяўленнях — нешчаслівы лік.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)