Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ры́жыкм., бот. ры́жик
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ры́жык, ‑а, м.
Ядомы пераважна рыжага колеру грыб сямейства сыраежкавых. Пад добры год у глінішчы была процьма рыжыкаў.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рыжык 1/162, 238; 4/50; 9/210
- » - хваёвы 4/48—49 (укл.); 9/210; 12/44 (іл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЖЫК (Lactarius deliciosus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. сыраежкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. На Беларусі з ліп. па вер. трапляюцца 2 формы Р.: у яловых лясах — яловы, у хваёвых лясах — хваёвы.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 5—10 см з загнутым уніз краем, акругла-пукатая, потым лейкападобная. У Р. хваёвага афарбоўка шапкі маркоўна-рыжая з канцэнтрычнымі кругамі, мякаць шчыльная з аранжавым млечным сокам, са смалістым смакам і пахам, на зломе зелянее. У Р. яловага — больш бледная, зеленавата-рыжая, мякаць крохкая. Пласцінкі прырослыя. Ножка полая, цыліндрычная. Споры шырокаавальныя, светла-крэмавыя. Каштоўны ядомы грыб. Іл.гл. да арт.Млечнік.