Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
пачу́цца, ‑чуецца; зак.
1. Стаць чутным; загучаць. Недзе празвінела піла, пачуўся стук малаткоў, залязгалі гусеніцы крана.Гурскі.Быццам па сігналу, пачаў сціхаць людскі гоман, і ў цішыні раптам пачулася вуркатанне матора.Карпаў.
2.Разм. Адчуць сябе. Настаўнікі з вялікаю прыемнасцю выкупаліся, папесціўшы голае цела на гарачым пяску прыбярэжжа, асвяжыліся і пачуліся як не трэба лепей.Колас.А ці ёсць гарады, Каб зайшоў і адразу пачуўся, Быццам жыў тут заўжды, А сягоння з дарогі вярнуўся?Лужанін.
3.Разм. Адчуцца, успрыняцца органамі пачуццяў. Нейкая недабрата пачулася яшчэ з вясны: Марына часам злёгку тэмпературыла, слабела, яе адольвала стома.Марціновіч.І сцэна ажыла, — лісты затрапяталі, і ветрык зашумеў у бэзавых кустах, пачуўся нават ружаў пах.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руса́ллі ’у старажытных славян — вясеннія язычніцкія святкаванні, звязаныя з культам продкаў’ (ТСБМ); руса́льны ’які мае адносіны да русалляў’, руса́льны ты́ждзень (ты́здзень) ’першы тыдзень пасля сёмухі, калі спраўлялі русальныя абрады’ (ТС), руса́льніца ’тыдзень пасля сёмухі’ (Ласт.). Стараж.-рус.по рѫсалиѧх(ъ) М. скл. мн. л. ’свята Тройцы’ (XI ст.), укр.ру́саля ’Тройца’, балг.Руса́ля, Руса́лска неделя ’нядзеля пасля Спасу’, серб.-харв.дыял.ру́са̄ље ’тройца’, славен.risȃle ’тс’, чэш.rusadla ’вясеннія язычніцкія святкаванні’, славац.rusadlá ’тс’, ст.-слав.роуслиѩ ’тс’. Слова, вядомае з XI ст. як назва паганскага свята ўваскрэслай прыроды і памінання нябожчыкаў. З лац.rosālia < rosaria (dies rosae ’дні ружы’ ад лац.rosa ’ружа’) — назвы вясновага свята ружаў, падчас якога прыносілі ружы на магілы. Параўн. іт.pasqua rosata ’пяцідзесятніца’. Кантамінацыяй з рус.русло тлумачылі о > у і змену ў семантыцы, калі русалка з лясной і палявой істоты ператварылася ў вадзяную, што няпэўна, хутчэй гэта ўплыў народных слоў, што ўзыходзяць да *rus‑, гл. русавы дзед. Гл. таксама Фасмер, 3, 520; Махэк₂, 525; БЕР, 6, 349–351; Чарных, 2, 128; Пічхадзэ, Новое в рус. этим., 200–201; ESJSt, 13, 783–784; Жураўлёў, Язык и миф, 499.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нарэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак.
1.чаго. Разрэзаць чым‑н. вострым на часткі, кавалкі; накроіць. Нарэзаць хлеба. Нарэзаць сыру. □ Бабка Параска нарэзала сала — і для закускі і для яечні.Колас.Маці лячыла лейтэнанта сваімі, хатнімі сродкамі. Узамен бінтоў яна нарэзала з прасціны доўгіх стужак, а для прамыўкі ран .. ужывала адвар з пахучых траў.Курто.
2.чаго. Зрэзаўшы або разрэзаўшы, нагатаваць у нейкай колькасці. Нарэзаць дроў. Нарэзаць сечкі. □ Чакаючы змроку, каб непрыкметна перабегчы ў вёску, Грышка нарэзаў бярозавых дубцоў і пачаў вязаць венік, каб не было ніякага падазрэння.Чарот.// Зрэзаўшы, прыгатаваць, зрабіць. Нарэзаць букет ружаў.
3.каго. Зарэзаць у нейкай колькасці. Нарэзаць гусей.
4.што і чаго. Падзяліць шляхам межавання або выдзеліць у час межавання. Нарэзаць зямлі. □ [Сузон:] — Мне на панскім [полі] хутар нарэзалі, толькі ж куды мне з такімі будынкамі перасяляцца?Галавач.
5.што. Зрабіць нарэзы. Нарэзаць гайку.
6.што. Зрабіць разьбу на чым‑н. Нарэзаць гравюру.
7.што. Спец. Падрыхтаваць участак для выемкі ў шахце. Нарэзаць лаву.
8.што. Зрабіць надрэз на чым‑н.
9.што. Нарабіць зубцоў на піле, назубіць.
10.што. Намуляць чым‑н. Нарэзаць плячо лямкой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)