шархе́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

Вузкі рубанак з паўкруглым лязом для першаснай грубай апрацоўкі драўніны.

|| прым. шархе́бельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

фуга́нак, -нка, мн. -нкі, -нкаў, м.

Доўгі сталярны рубанак, прызначаны для чыставога стругання дэталей, дошак.

|| прым. фуга́начны, -ая, -ае і фуга́нкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

руба́нок гэ́бель, род. -бля м., руба́нак, -нка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шліхту́бель, ‑я, м.

Рубанак з двайным лязом, прызначаны для чыстага стругання.

[Ням. Schlichthobel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраруба́нак, ‑нка, м.

Рубанак для апрацоўкі паверхні драўляных вырабаў, які дзейнічае на электрычнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hebel

м. гэбель, рубанак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Габёлакрубанак’. Гл. гэ́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

го́бель

(ням. Hobel = рубанак)

інструмент для абрэзкі ўручную кніжнага блока.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Адбо́рнікрубанак для вычаскі фальца’ (Інстр. II) да адбіраць. Гл. браць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мядзвёдак ’рама, у якую ўстаўляецца верацяно з ніткамі, каб звіваць іх на клубок’ (Шат.), мядзведкарубанак з дзвюма ручкамі’ (браг., Мат. Гом.), лоеў. мядзведка ’рычаг, якім паварочваецца шацёр ветрака’ (ЛАПП). Да мядзведзь (гл.). Названы паводле падабенства з лапамі мядзведзя. Аналагічна баранрубанак з дзвюма ручкамі’, каза 19, казан (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)