Раз-, рас- — прыстаўка, гл. таксама роз- (рос‑), рус. раз‑ (рас-), рос‑ (роз-), разо‑, укр. роз-, польск. roz‑, н.- і в.-луж. roz‑, славац. raz‑, roz‑, чэш. roz‑, славен. raz‑, серб.-харв. раз‑ (рас-), балг. раз‑, ст.-слав. раз‑, роз. Да прасл. *orz‑. Некаторыя збліжаюць прасл. *or(z)‑ з літ. ardýti ’разлучаць, разбураць’, асец. œrdœg ’палавіна’, ст.-інд. árdhah ’палавіна’ (Покарны, 1, 333). Рэканструяванае orz‑ з *or‑ і ‑z‑ (як у прыназоўніка без, гл.); *or‑ звязваюць з *oriti, што ў *orzoriti (гл. разарыць), можа быць роднасным ar‑ у араць (гл.), далейшыя сувязі з *rědъkъ (гл. рэ́дкі) (ESSJ, 1, 149). Мяркуецца, што першапачаткова *orzъ было назоўнікам і прыслоўем. Магчыма рэканструкцыя і.-е. *ordh‑/*ardh‑, з якога ў далейшым пры ўзаемадзеянні з пачатковымі зычнымі слоў узнікла прыстаўка (Глухак, 520). Асноўнае яе значэнне ў прыдзеяслоўным ужыванні — ’адлучэнне, адасабленне, разбурэнне’ (Сной₂, 604), у прыіменным ужыванні — ’узмацненне’ (ESSJ, 1, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЯРСО́ЦКІ (Віктар Іванавіч) (н. 27.6.1923, Мінск),

бел. жывапісец і педагог. Засл. настаўнік Беларусі (1966). Засл. дз. культ. Польшчы (1980). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1968). На пед. рабоце з 1951 (у 1952 арганізаваў выяўл. студыю ў школе № 75 г. Мінска). У 1962—72 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы. Працуе ў рэаліст. манеры пераважна ў жанры пейзажа. Яго творы вызначаюцца выразным каларытам, кампазіцыйнай стройнасцю, лірызмам. Сярод работ: «Аўтастрада», «Гарадскі пейзаж» (1950-я г.), «Хатынь. Рэквіем», «Мой Мінск» (1960-я г.), «Лондан ноччу», «Дарогі Міншчыны», «У Варшаве, 17 студзеня 1945 г.», «Возера Нарач», «Парыж. Вуліца Мары Роз», «Над Свіслаччу цішыня» (1970-я г.), «Перад паводкай», «Рэха», «Варшава — горад, які я вызваляў», «Раніца Фларэнцыі», «Прага. Плошча», «Паланэз», «Нёман скрозь стагоддзі», «Рэха» (1980-я г.), «Край лясоў і азёр», «Вясна. Стары Магілёў», «Залаты надвячорак», нацюрморт «Ружы» (1990-я г.) і інш.

Г.​Б.​Сачанка.

В.І.Вярсоцкі. Залаты надвячорак. 1992.

т. 4, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ро́здых ’адпачынак’ (Бяльк.). Утворана паводле прасл. *ot‑dъxъ, *ot‑dyxъ (рус. отдых, чэш., славац. oddech, oddych, славен. oddíh ’тс’) з раз- (роз-) і ды́хаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здум ’паглыбленасць у свае думкі’ (ТСБМ). Укр. ро́здум ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разду́мваць < раз- (роз-) і ду́маць (гл.). Сюды ж ро́здумны ’схільны да роздуму’, ’роздум’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зрыў ’нязгода (паміж братамі)’, ’перарванне, перапынак (хваробы, смутку)’ (Нас.), балг. ра́зрив ’разрыў (сэрца)’, ’разладжаны, расстройванне планаў’ — інтанацыйны варыянт аддзеяслоўнай лексемы разрыў. Да раз‑/роз і рваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́сшук, росшукі ’следчыя і аператыўныя дзеянні з мэтай выявіць злачынца, украдзеную маёмасць і да т. п.’ (ТСБМ). Калька з рус. розыск (< роз- + иска́ть = шука́ць) пры ад’ідэацыі польск. poszukiwania ’пошукі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́здараж ’ростань, месца, дзе сходзяцца і разыходзяцца дарогі’ (Байк. і Некр. — з Коласа). Укр. ро́здорож, роздорі́жжя ’тс’. Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая да прасл. *orz‑dorg‑ь > раз- (роз-) і дарога (гл.) параўн. раздарожжа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ex uno flore trahitur bene melque venenum

3 адной кветкі здабываюць і мёд і атруту.

Из одного цветка добывают и мёд и яд.

бел. Адны вочы і плачуць і смяюцца. 3 аднаго дрэва і крыж і палата.

рус. Нет розы без шипов, нет пчёлки без жальца. Хорош цветок, да остёр шипок. Из одного дерева икона и лопата. Из одного гнезда сокол и ворона вывелись.

фр. Il n’y a pas de roses sans épines (Нет роз без шипов).

англ. No rose without a thorn (Нет роз без шипов). Every white has its black (На каждое белое есть чёрное). There is no wheat without chaff (Нет пшеницы без жмыха). No sweet without some bitter (Нет сладкого без горького).

нем. Keine Rose ohne Dorn (Нет розы без шипа).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Ро́згляды ’звычай знаёміцца з нявестай і яе маёмасцю’ (Юрч. Вытв., Сцяшк.; пух., Сл. ПЗБ; Растарг.). Укр. ро́зглядини ’агледзіны’, валынск. розгля́дини ’заручыны’. Беларуска-ўкраінская ізалекса. Да разгляда́ць < раз- (роз-) і глядзе́ць (гл.). Такую ж прэфіксацыю маюць н.-луж. rozglěd, в.-луж. rozhlad, чэш. rozhled, славац. rozhľad ’агляд’, ’від’, ’перспектыва’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́зляг у выразе: розляг ідзе ’разносіцца, пашырацца (пра шум, крык і інш.)’ (навагр., Жыв. НС). Ад разляга́цца ’тс’, якое з прасл. *orz‑lęgati sę ’тс’ (параўн. укр. розляга́тися, польск. rozlegać się, н.-луж. rozlěgaś se, чэш. rozléhati se, славац. rozliehať sa, славен. razlégati se, серб. разле́гати се ’тс’, харв. razlèći se). Да раз- (роз-) і ле́гчы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)