3. Назва розных вырабаў, прадметаў у выглядзе рога¹, трубкі з расшыраным канцом.
4. толькі мн. Харчовы прадукт у выглядзе коратка нарэзанай макароны.
Наварыць ражкоў.
5. Лапатачка для надзявання абутку.
|| прым.ражко́вы, -ая, -ае.
Ражковае дрэва.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Рагі́ня ’вяргіня’ (ТС). Узнікла ад вяргі́ня ў выніку метатэзы і збліжэння са словам рог1 (гл.), паколькі пялёсткі кветкі маюць форму, падобную на рожкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рог¹, -а, М ро́зе, мн. -і і (з ліч. 2, 3, 4) рагі́, рог і раго́ў, м.
1. Выраст з касцявога рэчыва на чэрапе ў некаторых жывёл.
Валовыя рогі.
Абламаць або пазбіваць рогі каму-н. (перан.: уціхамірыць, утаймаваць, прымусіць каго-н. пакарыцца; сагнаць пыху з каго-н.; разм.). Сагнуць (або скруціць) у бараноў р. (перан.: строгасцю, жорсткасцю прымусіць каго-н. пакарыцца, падпарадкавацца; разм.).
2. Музычны або сігнальны інструмент у выглядзе сагнутай трубы з расшыраным канцом.
Паляўнічы р.
3. Полы рог жывёліны, які выкарыстоўваецца для піцця і як ёмішча.
Піць віно з рога.
Р. багацця (пра невычэрпную крыніцу багацця, дабрабыту).
4. Востры загнуты канец чаго-н.
Р. пячных вілак.
|| памянш.ражо́к, -жка́, мн.ро́жкі, -жак, м. (да 1 знач.).
Рожкі ды ножкі засталіся ад каго-н. (нічога не засталося; разм.).
|| прым.рагавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.) іро́гавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КЛАВІ́ЦЭПС, спарыння (Claviceps),
род сумчатых грыбоў пірэнаміцэтаў парадку спарыннёвых. Каля 30 відаў. Пашыраны на ўсіх кантынентах. На Беларусі найб. вядомы К. пурпуровы (C. purpurea). Паразіт злакавых і асаковых раслін.
Цыкл развіцця — 3 стадыі: канідыяльная, склероцыі і галоўчатыя стромы. Чорна-фіялетавыя склероцыі (рожкі) даўж. 1—5 см утвараюцца ў завязі заражаных раслін. Пасля перазімоўкі ў глебе яны прарастаюць у выглядзе стром чырв. ці жоўтага колеру з перытэцыямі. Спелыя аскаспоры выкідваюцца ў час цвіцення злакаў і распаўсюджваюцца ветрам. На заражаных раслінах развіваюцца канідыі; яны паглыблены ў кроплі цукрыстай вадкасці для прываблівання насякомых. Пры пападанні на кветку з канідый развіваюцца склероцыі. Прымесь склероцыяў у муцэ або кармах выклікае хваробу эргатызм. Алкалоіды спарынні ўплываюць на ц. н. с., гладкую мускулатуру, выкарыстоўваюцца ў медыцыне.
кветкавая расліна сям. бабовых. Адзіны від роду. Пашырана ў Міжземнамор’і. Трапляецца на камяністых схілах, у цяснінах, лясах з вечназялёных дубоў, ядлоўцаў і хвоі. Культывуецца ў Паўд. і Паўн. Амерыцы, Паўд. Афрыцы, Міжземнамор’і, Індыі.
Вечназялёнае дрэва выш. 6—15 м з шарападобнай кронай. Жыве 200—300 гадоў. Лісце шчыльнае, перыстае. Кветкі дробныя, сабраныя ў гронкі Плод — струк. Струкі Р.д. (цараградскія, або кіпрскія, рожкі) даўж. 10—25 см, маюць сакавітую, салодкую (да 50% цукру) мякаць, якая спажываецца ў ежу, ідзе на корм жывёле, з яе гатуюць сок, сіроп, сыравіну для атрымання спірту. Падпражанае насенне — сурагат кавы. Семя мае пастаянную масу (каля 200 мг), таму са стараж. часу яго выкарыстоўвалі як адзінку вагі (карат) у ювелірнай справе. Р.д. таксама наз. адзін з відаў роду празопіс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛО́ДКАЯ ГАРЭ́ЛКА,
у беларусаў і некат. інш. народаў вясельнае абрадавае пітво, якім частавалі сваякоў і бацькоў маладой за захаванне ёй цнатлівасці, маральнай чысціні. Наз. таксама «чырвоная гарэлка», «калінкі», «рожкі». Пасля шлюбнай ночы малады з дружкамі ехалі з бутэлькай С.г. да бацькоў маладой «на падзяку». С.г. рыхтавалі з падсалоджанай мёдам або цукрам і падфарбаванай чырвонымі ягадамі гарэлкі. На Пн Беларусі і ў Латгаліі С.г. варылі адмысловым спосабам у гліняным гаршку з рознымі духмянымі каранямі, кменам, мёдам або цукрам на прыпечку. Бутэльку з С.г. затыкалі галінкамі каліны і сцяблінкамі аўса, абвязвалі каляровым поясам або чырв. стужкай і загортвалі ў вышыты ручнік. Цешча, атрымаўшы яе, частавала маладога яешняй, а сваіх родных — С.г. У некат. рэгіёнах С.г. бралі з сабой бацькі маладой, калі ехалі на пярэзвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
*Праціро́жна, проціро́жно ’насуперак, наперакор’ (ТС). Утварэнне ад проці (гл.) з другой часткай да рог (гл.), параўн. выраз у ро́жкі ’супраць каго-небудзь (выступаць)’; да ражон (гл.), параўн. ле́зці на ражо́н ’задзірацца’ ці пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
се́дня, ‑і, ж.
Разм.Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. сядзець. Мы яшчэ не сагрэліся пасля седні ў ельніку, і цяпер у нас ні ў кога не трапляў зуб на зуб.Пташнікаў.Зноў маладзік з нябеснай седні Прасунуў рожкі праз вазон, І пахне ноч духмяным сенам, І сніцца добры даўні сон...Камейша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́лца1 ’галінка, вілападобнае разгалінаванне’ (капыл., Сл. ПЗБ), ра́лцэ, ра́льцэ ’сук, разгалінаванне’ (ТС), ра́льца мн. л. ’рожкі ў калаўроце’ (там жа), ’рожкі дня шпулькі ў кроснах’ (Лексика Пол.). Памяншальнае ад рала1 (гл.) пры дапамозе суф. ‑ц(а), з магчымым варыянтам ‑ц(ы), а таксама варыянтнай мяккасцю асновы, як кола — колца/кольца, рыла — рылца/рыльца і пад.
Ра́лца2 (rałce): do dworu przynoszą w darze jaja farbowane, zwane tu rałce (пін., Кольб.), адз. л. rałec ’велікоднае яйка чырвонага колеру’ (там жа). Відаць, да ралца1, першапачаткова гэта было абрадавае ўпрыгожанае дрэўца (параўн. рагаценька, гл.), т. зв. *рало (дрэва жыцця?), пазней замененае велікодным яйкам, параўн. укр.рале́ць ’віншавальны падарунак’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піражок, піражкі́ ’спарыння’ (паст., бярэз., круп., Сл. ПЗБ; Мат. Маг.; карм., рагач., чач., Мат. Гом.; Бяльк.), пірагі, піражок ’тс’ (усх.-бел., ЛА, 2). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства, як і іншыя пераносы лексемы піражкі: брагін. ’каташкі’, ’суквецці на бярозе’ (Шатал.), пры ад’ідэацыі ’ражкі, рожкі’, параўн. ражок, рага́к ’спарыння’ (ЛА, 2, Сл. ПЗБ), якая адыграла вялікае значэнне пры ўтварэнні назвы спарынні.