расшпілі́цца, -пілю́ся, -пі́лішся, -пі́ліцца; зак.

1. Расшпіліць на сабе адзенне.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вызваліцца ад засцежкі.

Каўнер расшпіліўся.

|| незак. расшпі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца і расшпіля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парасшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Расшпіліць усіх, многіх або ўсё, многае. Парасшпільваць каўнерыкі. Парасшпільваць гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpiąć

зак.

1. расшпіліць;

2. расцягнуць, распяць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Расплі́кнуць ’расшпіліць (аплік, гузік, запанку)’ (ТСБМ), расплі́кнуцца ’расшпіліцца’ (віл., Сл. ПЗБ). Гл. плік, плікнуць, параўн. заплікнуць ’зашпіліць’. Няяснымі застаюцца адносіны да літ. pliknė́ti ’хадзіць расхрыстаным’, літ. plikà, plikóji ’голая’, з якім аўтары апошняга слоўніка параўноўваюць слова. Гл. таксама Лаўчутэ, Балтизмы, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

расплікну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., што.

Абл. Расшпіліць (аплік, гузік, запанку). У кабінеце душна, і ад таго старшыня выканаўчага павятовага камітэта даўно расплікнуў каўнер кашулі і часта, перарываючы гутарку, п’е ваду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аплі́к м. Háken m -s, -;

зашпілі́ць на аплі́к zúhaken vt;

расшпілі́ць аплі́к áufhaken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

гаплі́к м. (kléiner) Háken m -s, -;

зашпілі́ць на гаплі́к zúhaken vt;

расшпілі́ць гаплі́к áufhaken vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расшпі́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад расшпіліць.

2. у знач. прым. З незашпіленымі гузікамі; з разведзенымі краямі (пра адзенне). Паперадзе з вялікім пісталетам у руцэ ішоў бабруйскі камісар у расшпіленай скуранцы. Грахоўскі. Барада схавалася ў расшпілены каўнер гімнасцёркі, а рукі перакрыжаваліся на грудзях. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпілі́цца, расшпі́львацца

1. (пра вопратку) áufgehen* vi (s);

2. (расшпіліць на сабе адзенне) séine Sáchen áufknöpfen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

расшпілі́цца, ‑пілюся, ‑пілішся, ‑піліцца; зак.

1. Расшпіліць на сабе адзенне. — Не, я ненадоўга, — стрымліваючы гнеў, адказаў Пазняк, зняў кепку, расшпіліўся і стомлена сеў пры стале. Дуброўскі.

2. Раз’яднацца, расшчапіцца, вызваліцца ад засцежкі. Каўнер расшпіліўся. // Перастаць трымаць што‑н. Гузікі расшпіліліся. □ Расшпілілася і целяпалася ззаду пражка ад камізэлька. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)