расшпілі́ць, -пілю́, -пі́ліш, -пі́ліць; -пі́лены; зак., што.

Раз’яднаць што-н. зашпіленае.

Р. паліто.

Р. гузікі.

|| незак. расшпі́льваць, -аю, -аеш, -ае і расшпіля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расшпі́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшпілі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. расшпілю́ расшпі́лім
2-я ас. расшпі́ліш расшпі́ліце
3-я ас. расшпі́ліць расшпі́ляць
Прошлы час
м. расшпілі́ў расшпілі́лі
ж. расшпілі́ла
н. расшпілі́ла
Загадны лад
2-я ас. расшпілі́ расшпілі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час расшпілі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

расшпілі́ць сов. расстегну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшпілі́ць, ‑пілю, ‑піліш, ‑піліць; зак., што.

Раз’яднаць што‑н. зашпіленае. Расшпіліць паліто. □ Нешта перашкодзіла старому гаварыць, ён задыхнуўся, расшпіліў каўнер. Бажко. Я расшпіліў кабуру, дастаў браўнінг і стрэліў у гадзюку. Мікуліч. // Вызваліць, раскрыць засцежку (гаплікі, гузікі і пад.), каб раз’яднаць зашпіленае. Заслонаў сеў за стол, расшпіліў гузікі кажушка і загаварыў. Шчарбатаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпілі́ць, расшпі́льваць áufknöpfen vt (гузікі); áufschnallen vt, lösen vt (спражку); aus¦einánder háken, áufhaken vt (гаплік)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

парасшпі́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Расшпіліць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. гузікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расстегну́ть сов. расшпілі́ць, мног. парасшпі́льваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшпі́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да расшпіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпіля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да расшпіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расшпі́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. расшпільваць — расшпіліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)