hack2 [hæk] v.

1. се́кчы, рассяка́ць; церабі́ць, рабі́ць расцяро́б; прасяка́ць (дарогу);

Loggers cut down the trees and then hacked the branches off. Лесарубы ссеклі дрэвы і потым абцерабілі сукі;

We had to hack our way through the jungle. Мы былі вымушаны церабіць дарогу праз джунглі.

2. адкіда́ць (нагой);

He hacked the ball away. Ён адкінуў мячык.

3. (into) та́йна праніка́ць у чужу́ю камп’ю́тарную сістэ́му (з дапамогай камп’ютара);

He hacked into the bank’s computer. Ён пранік у камп’ютар банка.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лаз ’лясная сцежка’ (Бяд.), ’улюбёнае месца пераходу звера’ (Сцяшк., Інстр. 2), ’праход у сцяне, у плоце’ (Гарэц.), ’уваход у яму, склеп’ (Інстр. 2, Сцяшк., ТСБМ), паст. ’адтуліна ў столі для праходу на гару’, лазы ’дзверцы ў склепе’ (Сл. паўн.-зах.), лазам лазіць ’настойліва лезці’ (Шат.). Укр. лаз ’лясны праход звяроў’, ’лясная паляна’, ’расчышчаеце месца ў горным лесе для агарода’, ’пралаз’, гуц. ’луг’, лемк. u̯azy ’зарослыя кустамі лугі’, рус. лаз ’сцежка лясных звяроў’, ’лясная сцежка’, лазы́ ’пралаз’, ла́зи́на ’ляды’, польск. łaz, łazy ’ляды’, н.-луж. łaz, łazy ’тс’, чэш. láz, laz ’тс’, ’поле ля лесу’, славац. laz, lazy ’ляды на склонах гор’, ’хутары на лядах’, славен. lȃz, серб.-харв. ла̏з, ла̑з, макед. лаз ’просека’, ’ляда’. Прасл. lazъ ’ляда’. Ад laziti > лазіць (гл.). Падрабязней гл. Фасмер, 2, 448–9; Слаўскі, 5, 56–60; Куркіна (Этимология–1968, 93), Сэндзік, Term roln., 66–68, 100–105. Кабылянскі (Мовознавство, 6, 1981, 46) памылкова адносіць лаз да ліку славянскіх балкана-карпатызмаў, параўноўваючы яго з рум. laz ’цаліна, расчышчанае месца для раллі’, lăzuíreрасцяроб (лесу)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)