дысацыява́ць

растварыць (раствараць), распусціць (распускаць) што-небудзь; растварыцца (растварацца), распусціцца (распускацца)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. дысацыю́ю дысацыю́ем
2-я ас. дысацыю́еш дысацыю́еце
3-я ас. дысацыю́е дысацыю́юць
Прошлы час
м. дысацыява́ў дысацыява́лі
ж. дысацыява́ла
н. дысацыява́ла
Загадны лад
2-я ас. дысацыю́й дысацыю́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час дысацыява́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

рассмакта́ць, ‑смакчу, ‑смокчаш, ‑смокча; зак., што.

Разм.

1. Прымусіць знікнуць, разысціся (пра пухліну, кровазліццё і пад.).

2. Смокчучы, размякчыць, растварыць. Рассмактаць цукерку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

амальгамава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Сплавіць (сплаўляць) які-небудзь метал з ртуццю, а таксама растварыць (раствараць) які‑н. метал у ртуці. // Пакрыць (пакрываць) амальгамай. Амальгамаваць люстра.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozpuścić

зак.

1. распусціць;

2. растварыць; распусціць;

3. растапіць; расплавіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раствори́тьII сов.;

1. хим. (распустить) раствары́ць, распусці́ць;

2. (разбавить) разве́сці, разба́віць;

раствори́ть вино́ водо́й разве́сці (разба́віць) віно́ вадо́й;

3. (замесить) рашчыні́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раство́р ’аднародная вадкасць, атрыманая растварэннем якога-небудзь рэчыва’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк.), ’рэдкая гразь’ (Касп., Нас.), роство́р ’непраходная гразь’ (ТС). Вытворныя ад раствары́ць ’разбавіць, замяшаць, рашчыніць’ (Сл. ПЗБ), што да тварыць (гл.); параўн. заўвагу Жураўлёва (Язык и миф, 553) аб тым, што значэнне ’рэдкі, няцвёрды’ ўзнікае ў рус. раствор дзякуючы ўзаемадзеянню семантыкі кораня са значэннем прыстаўкі раз‑/рас‑, што дае агульнае значэнне ’ліквідаваць вынік дзеяння, названага матывуючым дзеясловам’, для якога пастулюецца ідэя ’згушчэння, зацвярдзення’, параўн. тварог (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

распусці́ць

1. (адпусціць) entlssen* vt; uflösen vt (арганізацыю, сход і г. д.);

2. (uf)lösen (валасы); lckern vt (пояс); usbreiten vt (крылы);

3. (раздурыць) verwöhnen vt;

4. (растварыць) zerlssen* vt, uflösen vt; schmlzen vt, uslassen* vt (масла);

5. (распаўсюджваць) usstreuen vt, verbriten vt;

распусці́ць чу́ткі Gerüchte verbriten, Gerüchte in mlauf brngen* [stzen];

6. (што-н звязанае) uftrennen vt, ufziehen* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разве́сці

1. (адвесці куды-н.) hnführen vt; frtbringen* vt;

2. (разняць, аддзяліць адно ад другога) trnnen vt, aus¦einnder brngen*;

3. (адвесці ў розныя бакі) aus¦einnder nhmen*; aus¦einnder brngen* vt; drhen vt, ufziehen* vt (мост);

4. юрыд. (мужа і жонку) schiden* vt; ine he uflösen;

5. (жывёл, птушак) züchten vt; nbauen vt, npflanzen vt (расліны);

6. (разбавіць) verdünnen vt; uflösen vt; zerghen lssen* (растварыць);

разве́сці фа́рбу Frbe nrühren;

разве́сці рука́мі die rme usbreiten;

разве́сці аго́нь Fuer nmachen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

разве́сці, ‑вяду, ‑вядзеш, ‑вядзе; ‑вядзём, ‑ведзяце; пр. развёў, ‑вяла, ‑ло; зак., каго-што.

1. Адвесці кожнага на сваё месца. [Мар’я:] — Усіх [дзяцей] ужо развяла па людзях, адзін вось застаўся, меншанькі самы. Шамякін. Брыгадзір развёў [студэнтаў] па хатах. «Работніца і сялянка». // Расставіць па пастах. Развесці вартавых.

2. Разняць, аддзяліць адно ад другога. — Во гэтакі ахапак вяргінь ды руж прынесла, — солтыс развёў рукі і паказаў, які вялікі пук прынесла Ліпачка. Сабаленка. А Рэкс і зубоў не расшчапіў. Ледзьве .. яму вінтоўкаю развялі. Жук. // Адвесці ў розныя бакі часткі чаго‑н., рассунуць, расставіць што‑н. злучанае, самкнутае. Развесці мост. □ І, сеўшы на пень пад зялёнай бярозай, задорна развёў баяніст свой баян. Машара. // Спец. Адагнуць зубы адзін за адным управа і ўлева (пра пілу). // перан. Разлучыць каго‑н., аддаліць аднаго ад другога. Ты была маёй першай каханай, Толькі лёс навекі нас развёў. Ставер. — Сёння ты прынёс порхаўку замест чалавечага носа, а заўтра прыедзеш без нармальнай сківіцы. Сорак два няшчасці! Я вашу .. кампанію хутка развяду. Паслядовіч. // перан. Рассеяць, развеяць, ліквідаваць (бяду, гора і пад.). Каб знала Яніна — устала б, Ляцела к яму, як магла, Да любага сэрца прыпала б І ласкаю гнеў развяла. Чэрня. Чужую бяду рукамі развяду. Прымаўка.

3. Скасаваць чый‑н. шлюб. — Дык скажыце вы мне, Хіба гэта мужчына?! Я прашу нас развесці, Так жыць немагчыма. Кляўко.

4. Апусціўшы ў ваду або іншую вадкасць, распусціць, растварыць; зрабіць раствор. Развесці чарнільны парашок. □ Гэтыя куханы Гінка пякла хто ведае з якой мукі.. Пасыпаны яны былі но цукрам, а папырсканы салодкай вадой, у якой Гінка, напэўна, развяла драбок сахарыну. Корбан. // Дабавіўшы вады або іншай вадкасці, зрабіць слабейшым раствор чаго‑н.; разбавіць. Развесці спірт. Развесці воцат.

5. Вырасціць або выгадаваць у значнай або вялікай колькасці. Развесці карпаў. Развесці кветкі. □ — Думаем на будучы год вінаградную лазу развесці... Пянкрат. — Калі пашанцуе, то і з адной калодкі можна развесці пчолкі, — гаварыў Сёмка. Колас. // Пакласці пачатак якой‑н. справе па вырошчванню, гадоўлі чаго‑н. Развесці кветнік. □ Перасадзіў [садоўнік] з панскага гадавальніка перарослыя дзічкі — прышчэпліваць іх давялося ўжо вышэй галавы, — развёў і свой гадавальнік. Кірэйчык. // Даць распладзіцца, размножыцца чаму‑н. у выніку бяздзейнасці, неахайнасці і пад. — Бадай ты спрогся, стары пень! — лаяліся мужыкі: гэта ж .. [Анісім] расплодзіць такога бруду, што і не акараскацца — заразу развядзе. Колас. — Тваіх спраў, якія ты развёў тут, я прымаць не буду. Будзеш справаздачу даваць у другім месцы, — не гледзячы ў яго бок, адказаў Лазняк. Дуброўскі.

6. Разбараніць каго‑н. Імкліва падышоў [Рыгор] да рабят, якія ўсё пагражалі адзін аднаму, і, узяўшы іх за каўняры, развёў у бакі. Ваданосаў.

7. Распаліць, раскласці (агонь, вогнішча). Пасля дня блукання сышліся [паляўнічыя] ужо ля дамоўкі, развялі касцёр. Ракітны.

8. Разм. У спалучэнні з абстрактным назоўнікам азначае: пачаць рабіць тое, аб чым гаворыцца ў назоўніку. Развесці плёткі. □ — Каб хто толькі ведаў, якую .. [Наўмыснік] развёў дзейнасць. Грамовіч.

•••

Развесці рукі (рукамі) — рухам рук выказаць цяжкасць, безвыходнасць становішча, бяссілле ў вырашэнні якой‑н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)