Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рула́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, рула́д, ж.
Раскацісты і віртуозны пасаж² у спевах — выкананая ў хуткім тэмпе частка мелодыі.
Р. ў партыі каларатурнага сапрана.
Салаўіныя рулады (перан.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гру́кат, ‑у, М ‑каце, м.
Вельмі моцны, раскацісты шум. Грукат гармат зліўся ў суцэльную кананаду.Шашкоў.Стукат і грукат, Машыны навокал снуюць.Астрэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зака́цісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Гучны, працяты; раскацісты (пра смех). Сюды ж, у гэтую сімфонію фабрычных гудкоў, далучаецца грукат .. сялянскіх калёс, гоман рыбакоў, стук вёсел і закацісты смех вясёлага чалавека.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рула́да
(фр. roulade, ад rouler = каціць)
1) раскацісты, хуткі, віртуозны перакат у спяванні;
2) перан. пералівістае спяванне птушак.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перака́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які перакочваецца, перамяшчаецца цераз што‑н. Перакатныя пяскі. Перакатны снег. □ Перакатным валам б’е стыхія. Круціць валуны і пер’е траў.Пысін.
2. Які распаўсюджваецца, разносіцца перакатамі; раскацісты. Перакатны гул. Перакатны гром.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рула́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Хуткі, раскацісты, віртуозны перакат у спяванні. Коля .. вярнуўся магам, чараўніком: іграў на гітары, высвістваў пакручастыя рулады.Навуменка.Пачаў Кастусь выводзіць тэнаравыя рулады.Шынклер.// Пра раскацістае, пералівістае спяванне птушак. А ў лесе, нібы ў мюзік-холе, Галоп салаўіных рулад.Пысін.
[Фр. roulade.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўскасы́, прысл.
Разм. Тое, што і наўскасяк (у 1 знач.). Вось маланка зігзагамі наўскасы прабегла па небе, і раскацісты грукат пракаціўся па небе.С. Александровіч.— Ты тычкі пусціў наўскасы, — гаворыць Яўхім, — дык з таго канца ні то што паўсажня, а на цэлую ляйчыну ты ў маё залез.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
разле́глы, ‑ая, ‑ае.
Які мае вялікую разлегласць; шырокі. З аднаго боку да хат падступала разлеглае поле, на якім, як і ў лесе, .. [маці] усё да самай малой драбніцы было знаёма.Мележ.//перан.Раскацісты, шырокі. Грукат і перастук .. колаў [цягніка] разлеглым водгуллем аддаліся ў пустой каробцы вакзала.Карпаў.[Пецька] спаткаў Васіля Рыгоравіча разлеглым звонкім голасам: — Урра, татка прыйшоў!Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
róllenda
1):
~e See мо́ра, яко́е хвалю́ецца;
~es Materiálчыг. рухо́мы саста́ў
2) раска́цісты;
ein ~es «R» раска́цістае «р»
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)