раска́цісты, -ая, -ае.

Гулкі, моцны, з раскатамі.

Р. гром.

|| наз. раска́цістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́цісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. раска́цісты раска́цістая раска́цістае раска́цістыя
Р. раска́цістага раска́цістай
раска́цістае
раска́цістага раска́цістых
Д. раска́цістаму раска́цістай раска́цістаму раска́цістым
В. раска́цісты (неадуш.)
раска́цістага (адуш.)
раска́цістую раска́цістае раска́цістыя (неадуш.)
раска́цістых (адуш.)
Т. раска́цістым раска́цістай
раска́цістаю
раска́цістым раска́цістымі
М. раска́цістым раска́цістай раска́цістым раска́цістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

раска́цісты раска́тистый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раска́цісты, ‑ая, ‑ае.

Гулкі, моцны, з раскатамі. Над лесам пачуўся раскацісты гул самалёта. Кулакоўскі. Юзік, параўняўшыся, грымнуў сваім раскацістым басам: — Здароў, Лявон! Чарнышэвіч. Раптам закружыў вецер, узняўся пыл слупам, ударыў раскацісты гром, секануў буйны дождж. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гру́кат, -у, М -каце, м.

Моцны, раскацісты шум.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перека́тистый разг. раска́цісты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́кат, -у, М -каце, м.

Аднастайны раскацісты гук.

Р. матора.

Р. марскіх хваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гарта́нны, -ая, -ае.

1. гл. гартань.

2. Пра гукі: раскацісты, гарлавы.

Гартанная мова.

|| наз. гарта́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раска́тистый раска́цісты; (гулкий — ещё) гу́лкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перека́тный перака́тны; (о громе) перака́тны, раска́цісты;

перека́тный гул перака́тны (раска́цісты) гул;

голь перека́тная гало́та няшча́сная;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)