параско́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Раскапаць усё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раскаве́ркаць ’парыць, раскапаць’ (Мат. Гом.), раскаве́рчыць, раскавяра́чыць ’раскалупаць, разбурыць’ (Юрч.). Гл. каверт.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наразваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Развярнуць, разбурыць у вялікай колькасці. Наразварочваць стагоў.

2. Разрыць, раскапаць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раско́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак. ж.

1. гл. раскапаць.

2. мн. Работы па выяўленні чаго-н. схаванага ў зямлі, звычайна прадметаў старажытнасці, а таксама месца, дзе праводзяцца падобныя работы.

Археалагічныя раскопкі.

|| прым. раско́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскапа́ны

1. разры́тый, раско́панный;

2. раско́панный;

3. перен. раско́панный;

1-3 см. раскапа́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Разбэ́хаць ’разбавіць вадой’ (Сцяшк.), разбэ́хыць ’разбіць’ (Бяльк.), ’раскапаць празмерна’ (Юрч. СНЛ), бэхан ’удар кулаком’ (Юрч. СНЛ). Дзеясловы ўтвораны ад выклічніка бэх!, варыянт бах!, гл. бахаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozkopać

зак.

1. раскапаць;

2. скінуць (коўдру)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

падкапа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. што. Раскапаць зямлю знізу пад чым-н.

П. слуп.

2. што і чаго. Накапаць, выкапаць у дадатак (разм.).

П. бульбы на вячэру.

|| незак. падко́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падко́п, -у, м., падко́пванне, -я, н. і падко́пка, -і, ДМ -пцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разры́ть сов.

1. раскапа́ць, мног. параско́пваць; (рылом — о животных) разры́ць, мног. паразрыва́ць;

2. (привести в беспорядок) разг. раскапа́ць, мног. параско́пваць, развярну́ць, мног. паразваро́чваць;

он разры́л все мои́ ве́щи ён раскапа́ў (развярну́ў) усе мае́ рэ́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

rozgrzebać

зак. разгрэбці; разрыць, раскапаць;

rozgrzebać robotę перан. пачаць працу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)