Разбэ́хаць ’разбавіць вадой’ (Сцяшк.), разбэ́хыць ’разбіць’ (Бяльк.), ’раскапаць празмерна’ (Юрч. СНЛ), бэхан ’удар кулаком’ (Юрч. СНЛ). Дзеясловы ўтвораны ад выклічніка бэх!, варыянт бах!, гл. бахаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)