gurt, ~u

м. раменная папруга (у вупражы)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Рамя́нкараменная вяроўка, пераплецены доўгі і вузкі рамень’ (Мат. Гом.). Гл. раме́нь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пу́га, -і, ДМ пу́зе, мн. -і, пуг, ж.

Прымацаваны да палкі кавалак спецыяльна звітай вяровачкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу.

Раменная п.

Як пугаю па вадзе (разм.) — без пэўнага выніку, без знаку.

|| памянш. пу́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж.

Слаўную пужку звіў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пужэ́йло ’пуга (яе раменная ці вяроўчатая частка)’ (ТС). Ад пуга (гл.), суфіксальна “супрацьпастаўленае” пу́жално ’пугаўё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДРО́ЦІК (ад грэч. dorotos кап’ё),

кароткае кідальнае кап’ё. Вядомы з эпохі верхняга палеаліту (з каменным або касцяным наканечнікам; выкарыстоўваўся як паляўнічая зброя), асабліва ў аўстрал. абарыгенаў і алеутаў. У старажытнасці служыў зброяй першага ўдару ў арміях Грэцыі і Рыма (з жал. наканечнікам). Для павелічэння далёкасці і сілы кідка (да 70—80 м) выкарыстоўвалася раменная пятля. У сярэднія вякі быў пашыраны (з жал. наканечнікам) у Зах. і Усх. Еўропе (на Русі наз. суліца; упершыню згадваецца ў 12 ст. ў «Слове пра паход Ігаравы»).

т. 6, с. 209

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

намо́рднік, ‑а, м.

1. Раменная сетка, якая надзяваецца на морду сабак або іншых жывёл. [Дог] стаяў спакойна, дасягаючы амаль да пояса нізкаросламу ад’ютанту, высока ўзняўшы сваю тупую, звязаную наморднікам морду. Самуйлёнак.

2. Папярочны рэмень аброці, які ідзе па пераноссю каня. Вартавы ўзяў каня за наморднік і пацягнуў на самы край дарогі. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́чапка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Спец. Назва дэталей у выглядзе кольца або паўкольца, якія злучаюць што‑н.

2. Вяровачка, раменьчык і пад., за якія чапляюць, падвязваюць што‑н. Па абодва бакі ў .. [чалавека] віселі, скрыжаваныя на грудзях і плячах почапкамі, торбы. Галавач. За .. [ваўкадавам] у траве валачылася-скакала доўгая раменная почапка. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

strap

[stræp]

1.

n.

1) рэ́мень -ня m.

2) мату́з -а́ m.

3) паго́ны pl.

4) раме́нная ру́чка (у аўто́бусе, трамва́і)

2.

v.t. (-pp-)

1) зьвя́зваць рэ́мнем або́ матузо́м

2) біць дзя́гай

3) перавя́зваць а́ну)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мочка1 ’ніжняя мясістая частка вуха’ (ТСБМ). Укр. мочка, рус. мочка ’тс’, ст.-рус. мочка ’тс’ (XVII ст.), якія з мъчъка < мкнути < (про)‑мкнути ’працягнуць’ у выніку чаргавання ъ : ы, параўн. прымыка́ць (Міклашчыч, 206; Праабражэнскі, 1, 563; Фасмер, 2, 666; Булахоўскі, ВП, 3, 418).

Мочка2раменная ці вяроўчаная пятля, якой прывязваецца пуга да пугаўя або біч да цапільна’ (Бяльк.), ’пятля ў кашулі’ (Растарг.). Рус. мочка ’пятля на адзенні’ (кур.), ’пятля на ботах’ (варон., разан., маск., калін.). Да мочка1 < (з)мыка́цца ’змыкацца, стульвацца’ > прасл. mъknǫti ’цягнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́мень ’доўгая паласа, вырабленай скуры’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’раменная частка пугі’ (ТС), ’прывязка для прымацоўвання біча да цапільна’ (Шатал.), рэ́мінь ’раменны пас’ (Бяльк.), рэмянчык ’раменьчык’ (Сл. ПЗБ), рэменячка ’тс’ (ТС), рэменны ’раменны, зроблены са скуры’ (ТС), раме́нь ’рэмень’ (Сл. ПЗБ). Укр. ремінь, рус. ремень, польск. rzemień, rzemyk, н.-луж., в.-луж. rjemjeń, чэш. řemen, řemyk, славац. remeň, славен. jermen, серб. і харв. реме̑н, макед. ремен, балг. ремък. Прасл. *remy, Род. скл. *remene (Сной, 201). Не выключаюць і праславянскае запазычанне з нямецкай мовы, параўн. с.-в.-ням. rieme(n) ’тс’, с.-н.-ням. rēme, rēmen ’тс’ (Брукнер, 475; Чарных, 2, 110), але існуе думка, што ням. Riemen славянскае запазычанне (Даль, 3, 1675).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)