ракетаво́з, ‑а, м.

Разм. Самаходная ўстаноўка для ракет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагавары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Прыйсці да згоды шляхам перагавораў.

Д. аб ліквідацыі ракет сярэдняй далёкасці.

2. У размове, разважаннях дайсці да якой-н. крайнасці.

Дагаварыліся да таго, што пачалі лаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ракетадро́м, ‑а, м.

Спецыяльна абсталяванае месца для выпрабавання і запуску ракет (у 2 знач.).

[Ад слова ракета і грэч. dromos — месца для бегу, бег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bschussrampe f -, -n пускава́я пляцо́ўка (ракет)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

зачахлёны, ‑ая, ‑ае.

Пакрыты чахлом. Над верхавінкамі маладых сасонак выразна чарнеюць сілуэты зачахлёных ракет. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракетано́сец, ‑носца, м.

Баявы карабель або самалёт з ракетнай зброяй. // Разм. Самаходная ўстаноўка для ракет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касмадро́м, ‑а, м.

Тэрыторыя з комплексам спецыяльных збудаванняў, дзе адбываецца зборка, падрыхтоўка і запуск касмічных ракет.

[Ад грэч. kósmos — Сусвет і drómos — месца для бегу, бег.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

піратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Галіна навукі і тэхнікі, звязаная з вырабам гаручых сумесей, сігнальных агнёў, ракет і пад.

[Ад грэч. pýr — агонь і слова «тэхніка».]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПРОЦІРАКЕ́ТНАЯ АБАРО́НА (ПРА),

комплекс сіл і сродкаў, а таксама мерапрыемствы і баявыя дзеянні па адбіцці ракетна-ядз. ўдару шляхам паражэння ракет і іх баявых частак на траекторыі палёту. У склад сістэмы ПРА уваходзяць: сродкі далёкага выяўлення балістычных ракет, проціракетныя комплексы рознай далёкасці дзеяння, комплекс вылічальных сродкаў, сродкі перадачы інфармацыі. Асн. этапы выканання баявой задачы: выяўленне ракет у палёце і іх распазнанне, вызначэнне параметраў траекторый руху ракет, іх перахоп і знішчэнне, у т. л. проціракетамі. Адрозніваюць сістэмы ПРА: тэрытарыяльную (абарона краіны), занальную (абарона буйных раёнаў), аб’ектавую (абарона адм., прамысл. і ваен. аб’ектаў), вайсковую (абарона войск). З 1980-х г. у некат. краінах у мэтах ПРА распрацоўваецца касмічная зброя. (Гл. Стратэгічная абаронная ініцыятыва.).

А.​А.​Салаўёў.

т. 13, с. 46

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАКЕ́ТНЫ КО́МПЛЕКС,

сукупнасць функцыянальна звязаных тэхн. сродкаў і сістэм для пуску ракет і кіравання іх палётам. Уключае ракеты, пускавыя ўстаноўкі і наземнае абсталяванне: сродкі транспартавання ракет, часовага іх захоўвання ў розных ступенях гатоўнасці, перагрузкі, прыцэльвання і пуску, апаратуру знаходжання і суправаджэння цэлей, навядзення на іх ракет.

Бываюць: баявыя (стратэгічныя, аператыўна-тактычныя, тактычныя; зенітныя, процітанкавыя, процілодачныя і інш.; гл. Зенітны ракетны комплекс, Процітанкавы ракетны комплекс), даследчыя (касм., метэаралаг., геафіз. і інш.) і вучэбныя; наземныя (стацыянарныя, паўстацыянарныя, рухомыя), карабельныя (надводныя, падводныя) і авіяц. (самалётныя, верталётныя).

А.​І.​Котаў.

т. 13, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)