Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
самаразвіццё, ‑я, н.
1.Разумовае, фізічнае развіццё чалавека шляхам самастойных заняткаў, практыкаванняў.
2.Спец. Развіццё, выкліканае сілай унутраных прычын незалежна ад знешніх фактараў; самарух. Самаразвіццё матэрыі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРАНО́ЙЯ, разумовае расстройства,
хранічны псіхоз з пастаянным сістэматызаваным трызненнем пры адсутнасці наяўных прыкмет зніжэння інтэлекту і выяўленых змен асобы. Тэрмін «П.» выкарыстоўваюць таксама для вызначэння сцёртых форм псіхозаў у стане трызнення (абартыўная, мяккая П.), вар’яцкіх станаў, якія адрозніваюцца паводле цячэння (вострая, перыяд., хранічная П.) ці па тэме, напр., рэліг., іпахандрычная П., П. кахання, рэўнасці, вынаходніцтва, праследавання і інш. Параноікі могуць учыняць проціпраўныя дзеянні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абсалю́т, ‑у, М ‑люце, м.
Кніжн. У ідэалістычнай філасофіі — вечная, нязменная першааснова ўсяго існага (дух, ідэя); у рэлігіі — боская сіла. Узвесці ў абсалют.// Нешта безадноснае, нічым не абумоўленае, незалежнае, самаіснае. // Найвышэйшае разумовае ўяўленне пра што‑н.; узор, мяжа дасканаласці. Абсалют ідэйнай чысціні.
[Ад лац. absolutus— самастойны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Фізічнае, разумовае або душэўнае напружанне, накіраванае на што‑н. З вялікім намаганнем.. [старому] ўдалося сесці.Мележ.Зямля шчодра дзякуе клапатліваму працаўніку за яго турботы і намаганні.«Полымя».Мікалай адчуў, што хвалюецца, і прыклаў усе намаганні, каб супакоіцца.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ubóstwo
н.
1. убоства; убогасць;
ubóstwo umysłu — разумовае ўбоства;
2. беднасць; бядота
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ба́чанне, ‑я, н.
1. Зрокавае ўспрыманне рэчаў навакольнага асяроддзя. Выразнае бачанне прадмета. □ Бачаннем жорава не зловіш.Прыказка.// Здольнасць арганізма ў сонным стане ўяўляць зрокавыя вобразы.
2.Разумовае ўсведамленне, успрыманне навакольнага свету. Свежасць паэтычнага бачання жыцця. □ Бачанне прыгожага і ўтылітарнага ў адзінстве, непарыўнай сувязі мела для эстэтыкі савецкай літаратуры надзвычай вялікае значэнне.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ВЕ́БЛЕН ((Veblen) Тарстэйн) (30.7.1857, Ката, штат Вісконсін, ЗША — 3.8.1929),
амерыканскі вучоны-эканаміст і сацыёлаг. Праф. Чыкагскага, Станфардскага і Місурыйскага ун-таў. Погляды яго супярэчлівыя: спалучаюць крытыку некат. бакоў капіталізму, фін. алігархіі і «гуляшчага класа» з дробнабурж. утапізмам. Асновай сац. развіцця лічыў матэрыяльную вытв-сць, але зводзіў яе толькі да тэхналогіі, спрошчана трактаваў сувязь паміж тэхнікай і сац.-культ. працэсамі: грамадства разглядаў як прамысл. машыну з пэўнымі эканам. ін-тамі, а яго эвалюцыю — як разумовае прыстасаванне індывідаў да больш хуткіх змен у тэхналогіі. Крытыкаваў марксізм, абгрунтоўваў ідэю змяншэння ролі працы і рабочага класа, у развіцці грамадства вырашальнай лічыў ролю інтэлігенцыі, найперш вытворча-тэхн., якой прапаноўваў перадаць кіраўніцтва краінай (стварыць «савет тэхнікаў»). У канцы жыцця ад часткі гэтых утапічных ідэй адмовіўся, але яны выкарыстаны ў тэхнакратычных тэорыях. Погляды Веблена, асабліва яго тэорыя «гуляшчага класа», адставання культуры ад тэхнікі, спрыялі развіццю немарксісцкай амер. сацыялогіі.