крэці́н, ‑а, м.

1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

2. Лаянк. Пра тупога, разумова абмежаванай чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

retarded

[rɪˈtɑ:rdɪd]

1.

adj.

1) запо́зьнены, затрыма́ны

2) разумо́ва адста́лы, разумо́ва недаразьві́ты

a class for retarded children — кля́са для разумо́ва адста́лых дзяце́й

2.

n.

недаразьві́ты -ага m., недаразьві́тая f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

крэці́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Хворы на крэцінізм (у 1 знач.).

2. Пра разумова абмежаванага, тупога чалавека (лаянк.).

|| ж. крэці́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. крэці́нскі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

handicapped

[ˈhændikæpt]

adj.

скале́чаны; фізы́чна або́ разумо́ва недаразьві́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

бо́ўдзіла, ‑а, н.

Разм. пагард. Пра чалавека разумова адсталага; недарэка. Стаю, як боўдзіла якое, не ведаючы, што казаць і што рабіць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

handicapped [ˈhændikæpt] adj. які́ мае фізі́чныя недахо́пы; скале́чаны, сляпы́, глухі́; разумо́ва адста́лы;

the handicapped лю́дзі, які́я ма́юць фізі́чныя недахо́пы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рама́лі

(фр. ramolli = расслаблены)

1) паралітык;

2) перан. фізічна або разумова расслаблены чалавек.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ацемянжа́ць ’рабіць заклапочаным, гнясці (разумова)’, ацемянжацца ’рабіцца заклапочаным’ (Нас.). Ад цемянжы́ць ’прыгнятаць’ з ’польск. ciemiężyć.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

недалёкі, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца або адбываецца на нязначнай адлегласці; блізкі.

Н. лес.

Недалёка (прысл.) ад горада было возера.

2. Такі, які адбываўся нядаўна або адбудзецца, надыдзе неўзабаве.

У недалёкім мінулым.

3. перан. Разумова абмежаваны; някемлівы.

Н. чалавек.

|| наз. недалёкасць, -і, ж. (да 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

subnormal [ˌsʌbˈnɔ:ml] adj.

1. ніжэ́й за но́рму;

a subnormal temperature тэмперату́ра, ніжэ́йшая за но́рму

2. infml не зусі́м разу́мны, разумо́ва адста́лы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)