разла́мывать несов.

1. разло́мліваць;

разла́мывать хлеб разло́мваць хлеб;

разла́мывать попола́м разло́мліваць напала́м;

2. (разрушать) разло́мліваць, разбура́ць;

разла́мывать печь разло́мліваць (разбура́ць) печ;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

lsbrechen* аддз.

1. vt адло́мваць, адко́лваць, разло́мваць

2. vi (s) пачына́цца, узніма́цца (пра буру, сварку і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разло́м, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. разломваць — разламаць і стан паводле знач. дзеясл. разломвацца — разламацца. // Вынік гэтага дзеяння; разламанае месца. Лінія разлому. □ [Кандрат] абскроб бульбіну аж да ружовай лушпайкі, разламаў, — пара так і паваліла з сопкага разлому. Караткевіч.

2. перан. Парушэнне ўнутранага адзінства, цэльнасці ў свядомасці чалавека, у грамадскім жыцці. Мне здаецца, яны не страцілі і ніколі не страцяць сва[ёй] глыбокай цікавасці тыя таемныя, кожны раз новыя, своеасаблівыя шляхі, па якіх ідзе чалавек ад вузка асабістых сваіх разломаў да поўнага расчынення сябе ў калектыве. Зарэцкі. Разлом у .. душы [Вярсенева] пачаўся даўно: з паражэння царскай Расіі ў вайне з Японіяй. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

1. Аддзяляць па слаях лучыну і пад. А бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. Ракітны. [Дзед] завіхаўся ля чыгункай печкі, шчапаў лучыну. Лынькоў.

2. Разломваць, разбіваць на кавалкі, часткі. Наступленне, як звычайна, пачалі артылерысты — шчапалі дот за дотам, хавалі пад іх абломкамі ворага. Мележ. Як кладзеш цэглу такую, размякае вапна, набрыняе і шчапае цэглу на кавалкі, псуе сценку. Шынклер. Пасля з грымотамі і звонам Вада шчапала крохкі лёд. Глебка. / у перан. ужыв.; і каго. А ён [вораг] як сыпне з кулямётаў, Так і шчапае нашу роту! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kncken

1. vt

1) надло́мваць; разло́мваць;

inen Bgen Paper ~ злажы́ць ліст папе́ры

2) расці́снуць, раздушы́ць (насякомае)

3) прыгнята́ць, надло́мваць (маральна);

er ist ganz geknckt ён зусі́м прыгне́чаны;

sein Mut ist geknckt ён упа́ў ду́хам

2. vi падгіна́цца, падло́мвацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)