дыхатамі́чны

(гр. dichotomos)

разгалінаваны, раздзелены па прынцыпу дыхатаміі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

gegledert a раздзе́лены; састаўны́, складо́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛІПАСО́МЫ,

штучныя ліпідныя везікулы (бурбалкі). Складаюцца з аднаго або некалькіх фосфаліпідных біслаёў, якія раздзелены воднай фазай. Дыяметр 25—10 тыс. нм. Выкарыстоўваюцца як мадэлі біял. мембран і мікракантэйнеры, якія дастаўляюць лек. рэчывы (антыбіётыкі, вітаміны, гармоны, ферменты і інш.) у органы і тканкі.

С.​С.​Ермакова.

т. 9, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дыскрэтыза́цыя

(ад лац. discretus = раздзелены)

ператварэнне неперарыўнай велічыні ў дыскрэтную.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

zwigeteilt a раздзе́лены [падзе́лены] на дзве ча́сткі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВО́СЕВЫ ШКІЛЕ́Т,

аддзел унутр. шкілета пазваночных. Прадстаўлены хордай, пазванкамі і рэбрамі. У кругларотых (міногі, міксіны) і некат. рыб хорда захоўваецца пажыццёва, у большасці пазваночных яна ў працэсе антагенезу выціскаецца целамі пазванкоў. У рыб восевы шкілет прадстаўлены храстковым або касцявым пазваночнікам, што раздзелены на тулаўны і хваставы аддзелы; у наземных пазваночных ён мае шыйны, грудны, паяснічны, крыжавы, рухомы хвастцовы аддзелы.

т. 4, с. 275

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

раздро́бнены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздрабніць.

2. у знач. прым. Тое, што і раздроблены (у 2 знач.).

3. у знач. прым. Раздзелены на дробныя часткі, групы; расчлянёны. Раздробленая гаспадарка. Раздробленая феадальная дзяржава.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫСКРЭ́ТНАСЦЬ (ад лац. discretus раздзелены, перарывісты),

раздзеленасць, перарыўнасць у прасторы і часе; процілегласць неперарыўнасці. Напр., сістэма цэлых лікаў (у процілегласць сістэме рэчаісных лікаў) — дыскрэтная. У фізіцы Д. азначае перарыўнасць будовы матэрыі (яе атамістычнасць), а таксама перарыўны квантавы характар працэсаў паглынання і выпрамянення энергіі ў атамах і малекулах. Д. некат. фіз. велічыні — змяненне яе значэнняў, што адбываюцца праз пэўныя прамежкі часу (скачкамі). Гл. таксама Неперарыўнасць і перарыўнасць.

т. 6, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

getilt a раздзе́лены, раздзе́льны;

~e Empfndungen раздво́еныя пачу́цці

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пералу́пы (пырылу́пый) ’пярэсты’ (брэсц., ЖНС). Да пера- і лупі́ць (гл.) — ад апошняга ўтварэнне луп‑(ы) набыло значэнне ’вынік пасля біцця ці аблуплівання, здзірання скуры, шалупіння — пасы, пісагі’. Параўн. укр. закарп. перелу́пийраздзелены напалам’, ’двухколерны’, перелупи́ти ’пераламаць’ і польск. przełup ’адламаны кавалак, злом’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)