паразгрыза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разгрызці ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгрыза́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. разгрызаць — разгрызці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zgryźć

зак. разгрызці, раскусіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

нагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. нагрыз, ‑зла; зак., што і чаго.

1. Разгрызці ў нейкай колькасці. Нагрызці гарбузікаў.

2. Прагрызці ў нейкай колькасці. Мышы нагрызлі дзірак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rozgryźć

зак.

1. разгрызці; раскусіць;

2. разгадаць (загадку, таямніцу)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

угры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. угрыз, ‑ла; зак., каго-што (пераважна з адмоўем «не»).

Разм. З цяжкасцю адкусіць, разгрызці. Сухар такі цвёрды, што не ўгрызеш яго. □ Смешныя ў .. [Курта] выходзілі пячонікі: зверху вуголле, а ўсярэдзіне цвёрдыя, як камень, — ні ўкусіць, ні ўгрызці. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагры́зці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. пагрыз, ‑ла; зак., каго-што, чаго і без дап.

1. Згрызці, разгрызці ўсё, многае. А вавёрка, быццам на тое ліха, на наступны дзень пагрызла падэшвы на прыгожых маміных туфлях. Даніленка.

2. Грызучы, паесці чаго‑н. Неяк уранні .. стары спыніўся на павароце і сказаў: — Хай коні пагрызуць травы, а ты паслухай, Алекс, што было... Брыль. Язэпка пагрыз сухарык на хаду маладымі зубамі, і млосць прайшла. Якімовіч.

3. Грызці некаторы час. Пагрыз і пакінуў.

4. перан. Разм. Памучыць папрокамі, прыдзіркамі. [Тадора] даўно ўжо шукае якой-небудзь прычэпкі, каб пагрызці нявестку. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)