расшевели́ть сов., разг., прям., перен. разварушы́ць, расшавялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расшавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены; зак., каго-што.

1. Шавелячы, разварушыць, вывесці са спакойнага стану.

Р. мурашнік.

2. перан. Абудзіць да дзейнасці.

Р. слухачоў.

|| незак. расшаве́льваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

раскату́рхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што (разм.).

1. Нямоцна штурхаючы, трасучы, абудзіць ад сну, прымусіць прачнуцца.

Р. соннага.

2. перан. Вывесці са стану пасіўнасці, разварушыць.

Р. гледачоў.

|| незак. раскату́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

развару́шаны

1. расшевелённый; раска́чанный; растормошённый;

2. разворошённый;

1, 2 см. разварушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расто́ркаць ’распіхаць, разварушыць, абудзіць, растармасіць’ (Нас., ТСБМ), ’раздаць пакрыху’ (Жд. 3). Да то́ркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

растереби́ть сов., разг.

1. раскудла́чыць, растрапа́ць;

2. перен. (расшевелить) разварушы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Растурхаць ’разбудзіць, раскатурхаць’ (Сцяшк. Сл.): растурхаў сярод ночы (Сержп. Казкі), расту́ркаць, рістурька́цьразварушыць, растармашыць’ (Бяльк., Ян., Юрч., Жд. 3). Вытворныя ад турхаць, туркаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

развару́шваць несов.

1. (побуждать к действиям) расшеве́ливать; раска́чивать; расторма́шивать;

2. развора́шивать;

1, 2 см. разварушы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узварушы́ць, -ушу́, -у́шыш, -у́шыць; -у́шаны; зак., каго-што.

1. Злёгку паварушыць, разварушыць.

У. зямлю вакол дрэва.

2. перан. Вывесці са стану вяласці, пасіўнасці; расшавяліць, узняць; абудзіць, ажывіць (разм.).

У. народ.

У. успаміны.

3. перан. Выклікаць глыбокія пачуцці, узрушыць (разм.).

Вестка надта ўзварушыла яе.

|| незак. узвару́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расколыха́ть сов.

1. раскалыха́ць, мног. параскалы́хваць, разгайда́ць, мног. паразго́йдваць;

2. перен. раскалыха́ць, разварушы́ць, расшавялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)