rozruszać się

зак. разварушыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

развару́швацца несов., возвр., страд. расшеве́ливаться; раска́чиваться; см. разварушы́цца1, развару́шваць 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ракато́рхаццаразварушыцца, расшавяліцца’ (Ласт.: рус. разбодриться). Дээтымалагізацыя ў выніку страты словаўтваральнай структуры, звязанай з гутарковым “паглынаннем” фіналі прэфікса, параўн. раскату́рхаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bestir

[bɪˈstɜ:r]

v., -stirred, -stirring

узварухну́цца; разварушы́цца; энэргі́чна ўзя́цца за спра́ву

Bestir yourself! — Варушы́ся!

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

встряхну́ться

1. атрэ́сціся, страсяну́цца; страпяну́цца;

2. перен. (оживиться, ободриться) разварушы́цца, страпяну́цца, падбадзёрыцца; (развлечься) разве́яцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

раскача́ться

1. разгайда́цца, раскалыха́цца, разгу́шкацца;

2. (расшататься) расхіста́цца, раскалыва́цца, расківа́цца;

3. перен., разг. разварушы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раскалу́жыццаразварушыцца’: пакуль ён раскалужыцца з хворай нагой, дык я буду ўжо аш на балоця (віл., Нар. сл.). Няясна. Да незафіксаванага *калу́жыцца, параўн. калю́жыцца ’пэцкацца ў гразі, у калюзе’ (ТС), далей гл. калу́жа. Семантычнае развіццё невыразнае: ’пэцкацца ў гразь у калюзе’ → ’ісці па гразі’ → ’ледзь варушыцца, паволі ідучы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абжы́цца, ‑жывуся, ‑жывешся, ‑жывецца; ‑жывёмся, ‑жывяцеся; зак.

1. Набыць усё неабходнае на новым месцы жыхарства, у новых умовах. Была зямелькі там валока, Дзе можна б моцна і глыбока Пусціць карэнні ў грунт, абжыцца — Было на чым разварушыцца. Колас.

2. Звыкнуцца з новымі ўмовамі жыцця, прывыкнуць да жыцця на новым месцы. Крыху абжыўся Данілка на бойні, але ўсё роўна думка аб вёсцы не давала спакою. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раскату́рхацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Абудзіцца ад сну. — Пятрусь, уставай! — гукнула старая на печ.. Пятрусь, хоць і глухаваты і спіць яшчэ моцна, раскатурхаўся хутка, сцяміў, у чым справа. Брыль. Язэп доўга не мог раскатурхацца ад сну, і таму Кастусь запрагаў каня сам. Якімовіч. // перан. Выйсці са стану пасіўнасці, разварушыцца. Шнураў канчаткова раскатурхаўся пасля бакала шампанскага, заспяваў «А ў полі вярба», усе падхапілі і дружна праспявалі песню. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)