узбуха́ць
‘разбухаць, набракаць’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
узбуха́е |
узбуха́юць |
| Прошлы час |
| м. |
узбуха́ў |
узбуха́лі |
| ж. |
узбуха́ла |
| н. |
узбуха́ла |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
узбуха́ючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Разпрыва́ць ’размякаць, разбухаць’ (Сцяшк.). Ад прэць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Размяка́ць ’разбухаць’ (мядз., Сл. ПЗБ), ’размакаць’ (Нас.), размякчэ́ць ’зрабіцца мяккім’ (Юрч. СНЛ). Ад раз- і мя́кнуць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nabrzmiewać
незак.
1. успухаць, набракаць; разбухаць;
2. перан. напаўняцца; перапаўняцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Пухны́р ’паўнатвары чалавек’ (Шат.). Да пухнуць ’распухаць, разбухаць’; сюды ж, відаць, і другаснае пухныр ’пухір’ (карэліц, Нар. лекс.). Гл. пухны.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разбука́ць ’разбухаць, насычаючыся вільгаццю’ (Нас.), разбукаце́ць ’растаўсцець’ (Мат. Гом.), рус. дыял. разбука́ть ’разбухаць ад вільгаці’, разбу́клый ’разбухшы ад вільгаці (пра дровы)’, укр. бука́т ’кусок, скібка’. Ад раз- і буха́ць, які, магчыма, узыходзіць да і.-е. *bu‑ ’надуваць, раздуваць, пухнуць’, ’набрыняць’ (> буяць, гл.), параўн. лац. bucca ’надутая шчака, кусок (у роце)’. Такое ж развіццё семантыкі назіраецца ў слове разбрыняць ’патаўсцець’, пры брына ’вільгаць, вада’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
брыня́ць, ‑яе; незак.
1. Набіраючыся вільгаці, павялічвацца, расшырацца ў аб’ёме; разбухаць.
2. Павялічвацца ў працэсе росту, напаўняючыся пажыўнымі сокамі. То была пара, калі маладыя бярозкі брынялі салодкім сокам. Гартны. Хай зярняты прарастаюць, Новай сілай хай брыняюць Колас, кветка, ліст! Кірэенка.
3. Расшырацца, павялічвацца ў аб’ёме; ацякаць, распухаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пух, ‑ла; незак.
Пакрывацца пухлінай; распухаць. Пухнуць ад голаду. □ Дзяўчынка ўстала, схапілася рукою за нос і тут адчула, што ён пачаў пухнуць. Арабей. // Разм. Павялічвацца ў аб’ёме; разбухаць. Такая тут была трывога. Вуглы счышчалі да нічога І збіралі ўсё да ніткі. Падводы пухлі ўвачавідкі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бры́на ’вільгаць, вада’ (У склепе адна бры́на — Сцяшк. МГ). Цёмнае слова. Можа, мае нейкія адносіны да рус.-ц.-слав. брение гліна, гразь’, ст.-серб.-харв. брна ’гразь’, славен. bȓn ’рачны іл’ (аб гэтых словах гл. Фасмер, 1, 212). Але хутчэй за ўсё да слав. *brьněti ’налівацца, паспяваць’ (гл. брыня́ць), асабліва параўн. яго значэнне разбухаць’. З гэтага апошняга, відаць, і трэба зыходзіць: ’разбухаць (ад вільгаці)’ → ’рабіцца вільготным’ → ’вільгаць’. Пра сувязь дзеяслова набрыня́ць ’набухнуць’ з бры́на думаюць Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, № 1, 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́ршаўлі мн. л. ’грузды’ (Сцяшк. Сл.). Імаверна, роднаснае да порхаўка (гл.), звязанае з порхлы ’рассыпісты’ ці з іншымі значэннямі слоў з аднаго гнязда з коранем порх‑ / поре-, такімі, як ’сыпаць, кідаць’, ’прарастаць’, ’выскокваць’, ’даваць парасткі’, ’лушчыцца’, параўн. рус. дыял. поршни ’высыпка прышчоў на твары’, чэш. дыял. perša ’рабацінне’ (Мяркулава, Этимология—1970, 154). Магчыма, балтызм, параўн. літ. purslas ’пеністая сліна’, pursti ’разбухаць’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)