ВЯНО́К САНЕ́ТАЎ,

вершаваны твор з 15 санетаў, адна з цвёрдых страфічных формаў. Кампазіцыйнай асновай вянка санетаў з’яўляецца апошні санет — магістрал. Звычайна ён пішацца раней за іншыя, бо яго радкі ў строгай паслядоўнасці замыкаюць папярэднія санеты: 1-ы санет пачынаецца 1-м і канчаецца 2-м радком магістрала, 2-і адпаведна 2-м і 3-м радком і г.д.; 14-ы санет пачынаецца апошнім і канчаецца 1-м радком магістрала. Вядомы з эпохі барока. Надзвычай складаная форма, якая вымагае дасканалага паэт. майстэрства. Першы бел. вянок санетаў напісаў А.Салавей («Вянок першы», 1958), да гэтай формы звярталіся Н.Гілевіч («Нарач»), Х.Жычка («Абеліск»), А.Сербантовіч («Васілёк», «Курганы»), Я.Сіпакоў («Жанчына») і інш.

В.П.Рагойша.

т. 4, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надпі́ска, ‑і, ДМ ‑пісцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. надпісаць.

2. Тое, што змешчана зверху чаго‑н. напісанага. Надпіска над радком. Зрабіць надпіску.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Размешчаны пад радкамі (унізе старонкі або пад радком). Падрадковая заўвага. Падрадковыя знакі.

2. Літаральны, зроблены слова ў слова (пра пераклад). Падрадковы пераклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надпіса́ць, -пішу́, -пі́шаш, -пі́ша; -пішы́; -пі́саны; зак., што.

1. Зрабіць на чым-н. надпіс.

Н. канверт.

Н. кнігу.

2. Змясціць надпіс зверху чаго-н. напісанага, намаляванага.

Н. над радком.

|| незак. надпі́сваць, -аю, -аеш, -ае; наз. надпі́сванне, -я, н.

|| наз. надпі́ска, -і, ДМ -пісцы, мн. -і, -сак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ВЫНАСНЫ́Я ЛІ́ТАРЫ,

літары, напісаныя над радком з мэтай скарачэння слоў і паскарэння працэсу пісьма. Прыём вынасу літар зрэдку практыкаваўся ў стараслав. і стараж.-рус. уставе: г​сдь (господь), м​сць (мѣсяць), лѣ​т (лѣто), цр​ство (царство). Выкарыстанне вынасных літар асабліва пашырылася ў старабел. скорапісе 15—17 ст., дзе стала заканамерным напісаннем над радком першай літары з групы зычных у сярэдзіне слоў (доброво​лный, ли​хтаръ), зычнай літары перад групай «ь + галосны гук» (зране​не, спустоше​не), канцавой зычнай у розных граматычных формах (буде​т, поеде​т; даду​т, плачу​т; в ты​х сеножате​х; добро​г, старо​г, спалучэнняў зычных з апошнім «т» (инди​кт, наме​стникъ, радо​ст). Больш абмежавана вынасныя літары выкарыстоўваліся ў бел. старадруках канца 16—17 ст. У сучасным бел. правапісе не ўжываюцца.

А.М.Булыка.

т. 4, с. 316

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Трайча́ткі ’Стажары’ (шчуч., Сл. ПЗБ), аднак, зыходзячы з ілюстрацыі да слова (тры зоркі радком ідуць, адна каля аднае), гэта Арыён (а не Плеяды). Відаць, можна гаварыць аб уплыве польскай мовы, параўн. дыял. trojaki, trójki, trzy jutrzenki, trzy gwiazdy w kupie — назвы, звязаныя з лічбай тры (Купішэўскі, Słownictwo, 92–93), гл. трайчак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нядо́ўгі, ‑ая, ‑ае.

1. Які цягнецца кароткі час; кароткачасовы. Пасля нядоўгай .. артылерыйскай падрыхтоўкі падраздзяленне чырвонаармейцаў пайшло ў атаку. Колас.

2. Даволі кароткі. Уздоўж паўднёвага вала, пад навіссю рабін, якія густа пунсавелі гронкамі ягад, нядоўгім радком стаялі клеткі. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕРШАРА́Д,

радок верша, у якім цалкам змяшчаецца схема памеру вершаванага. У большасці паэт. твораў вершарад супадае з вершаваным радком. Але каб рытмічны малюнак верша зрабіць больш разнастайным, вылучыць інтанацыйна асобныя словы і словазлучэнні і гэтым падкрэсліць пэўныя думкі, паэты ў асобных выпадках графічна дзеляць вершарад на некалькі радкоў: «Ой, зіма, // Зіма, // Зіма! // Весялей цябе // Няма» (П.Броўка, «Зімовыя малюнкі»). Тут 2 вершарады чатырохстопнага харэя падзелены на 5 радкоў.

т. 4, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надпіса́ць, ‑пішу, ‑пішаш, ‑піша; зак., што.

Зрабіць на чым‑н. надпіс. Папас паклаў ліст у канверт, падпісаў на канверце адрас і зноў неяк супраць жадання пачаў услухоўвацца ў цішыню ночы, не кратаючыся з крэсла. Галавач. // Змясціць надпіс зверху чаго‑н. напісаняга, намаляванага. Надпісаць над радком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

czesać się

незак. прычэсвацца; рабіць прычоску;

czesać się z przedziałkiem — прычэсвацца з праборам (радком)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)