рогово́й рагавы́;

рогово́й ка́мень мин. рагавы́ ка́мень;

рогова́я оболо́чка анат. рагава́я абало́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ро́гавы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рагавы ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

corneous

[ˈkɔrniəs]

adj.

рагавы́ (грэ́бень)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

rogowy

1. рагавы;

grzebień rogowy — рагавы грэбень;

2. гл. narożny

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Паляўнічая музыка, гл. Рагавы аркестр

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Рагавая музыка, гл. Рагавы аркестр

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

рамфатэ́ка

(ад гр. rhamphos = дзюба + -тэка)

рагавы чахол на паверхні дзюбы птушак.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Піч ’рагавы стрыжань пяра’, ’цвёрдая частка пяра (з крылаў і хваста)’ (стаўб., ЛА, 1). Да пішчіігл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРА́ЛЫ (грэч. korallion),

марскія кішачнаполасцевыя жывёлы, пераважна з класа каралавых паліпаў, часткова з гідроідных (падатр. гідракаралы). Пашыраны ўсюды. На Беларусі выяўлены выкапнёвыя К., якія ўдзельнічалі ў стварэнні арганагенных пабудоў.

Даўж. ад некалькіх міліметраў да 1 м. Большасць К. утвараюць вапнавы, радзей рагавы шкілет разнастайнай формы. Зараснікі мадрэпоравых К. складаюць аснову каралавых рыфаў. К. называюць таксама шкілеты высакароднага карала, або чырвонага і чорнага К. (з атр. гарганарый), з якіх вырабляюць ювелірныя ўпрыгожанні і сувеніры.

т. 8, с. 52

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

narożny

навугольны; рагавы;

dom narożny — дом на рагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)