ка́чачніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Работніца, якая даглядае качак на птушкаферме.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Работніца, якая займаецца мыццём бялізны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ймічка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

Наёмная работніца, служанка; парабчанка.

Панская н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэхні́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (разм.).

1. Работніца, якая прыбірае памяшканне; прыбіральшчыца.

2. Машына тэхнічнай дапамогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

домрабо́тница ж. (дома́шняя рабо́тница) ха́тняя рабо́тніца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

home help [ˌhəʊmˈhelp] n. BrE ха́тняя рабо́тніца (якая прыходзіць дапамагаць)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прыслу́га, -і, ДМу́зе, ж.

1. Служанка, хатняя работніца.

2. зб. Слугі.

3. зб. Разлік гарматы, кулямёта, мінамёта.

Кулямётная п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дая́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Работніца, якая доіць і даглядае кароў.

Працаваць даяркай.

|| м. дая́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

«АЛЕ́СЯ»,

штомесячны грамадска-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс для жанчын і сям’і. Выходзіць з ліст. 1924 у Мінску на бел. мове. Спачатку называўся «Беларуская работніца і сялянка», у 1931—41 «Работніца і калгасніца Беларусі», з 1946 «Работніца і сялянка», з 1995 сучасная назва. Асвятляе пытанні жыцця, працы, грамадскай дзейнасці жанчын Беларусі, папулярызуе пед. і юрыд. веды, дае парады, расказвае пра жыццё блізкага і далёкага замежжа.

т. 1, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гуся́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Работніца, якая даглядае гусей.

2. Прадаўгаватая авальная пасудзіна з тоўстымі сценкамі для смажання і тушэння гусей, качак, курэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)