Рабо́та ’праца, занятак, дзейнасць’, ’прадукт працы’ (ТСБМ; шчуч., астрав., паст., віл., смарг., в.-дзв., брасл., мядз., лід., гродз., люб., пух., ігн., шальч., кам., Сл. ПЗБ; Бяльк.), робо́та ’праца; прылада працы’ (ТС), ст.-бел. робота, работа, работати, рус. рабо́та, укр. робо́та, польск., в.-луж., н.-луж. robota, чэш., славац. robota ’паншчына’, славен. robọ̑ta, серб. ра̀бота, ’паншчына’, харв. ràbotaработа, праца’, балг. ра́бота. Прасл. *orbota ўзыходзіць да і.-е. *orbhos, роднаснага гоц. arbajþs ’патрэба, нястача’, ст.-в.-ням. ar(a)beitработа, нястача’, ням. Arbeitработа’ (Фасмер, 3, 427; Чарных 2, 91–92).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Звышурочная работа 4/548

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Работа выхаду 5/391, 392; 9/5; 10/399

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

работа выхаду

т. 13, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Культурна-асветная работа 6/191—192

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЗВЫШУРО́ЧНАЯ РАБО́ТА,

работа, якая выконваецца па распараджэнню або з ведама наймальніка звыш устаноўленай працягласці рабочага часу. З.р., як правіла, не дапускаецца. Працоўнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь абмяжоўвае яе і ўстанаўлівае вычарпальны пералік выключных выпадкаў, калі З.р. могуць быць дазволены. Прыцягненне да З.р. дапускаецца толькі са згоды работніка, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам або калектыўным дагаворам, пагадненнем. З.р. без згоды работніка дапускаюцца: пры правядзенні работ для прадухілення грамадскага або стыхійнага бедства, вытв. аварыі і неадкладнай ліквідацыі іх вынікаў, папярэджання няшчасных выпадкаў, аказання экстраннай мед. дапамогі работнікамі ўстаноў аховы здароўя, пры правядзенні грамадска неабходных работ па забеспячэнні насельніцтва вадой, асвятленнем, ацяпленнем. сувяззю і да т.п. Пэўныя катэгорыі работнікаў (цяжарныя жанчыны, жанчыны, якія маюць малых дзяцей, непаўналетнія, інваліды, хворыя) да З.р. не дапускаюцца. Працягласць З.р. таксама абмежавана.

Ю.Я.Савельеў.

т. 7, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хо́д

‘развіццё; дзеянне, работа механізма’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. хо́д
Р. хо́ду
Д. хо́ду
В. хо́д
Т. хо́дам
М. хо́дзе

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

карпані́на, -ы, ж. (разм.).

Марудлівая, малапрадукцыйная работа.

Не работа, а толькі к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ако́рдны акко́рдный;

~ная рабо́та — акко́рдная рабо́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

куліна́рскі кулина́рский;

~каярабо́та кулина́рская рабо́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)